Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 07.09.10

Газета «Рэспубліка» Класіка духоўнага жанру (№169 от 07.09.2010)

Вясёлкай фарбаў i падзей разлiвалася ў Хойнiках свята беларускага пiсьменства

Недарэмнасць свайго прыходу ў свет чалавек даказвае трыма жыццесцвярджальнымi справамi: садзiць дрэва, будуе дом, выхоўвае сына. З гэтага пункта гледжання сямнаццаты па лiку Дзень беларускага пiсьменства, што завяршыўся ў Хойнiках, пацвердзiў сваю неабходнасць i значнасць у захаваннi i ўзбагачэннi духоўных каштоўнасцей, развiццi нацыянальнай самасвядомасцi беларусаў. Зачынам асноўнага дня свята стала менавiта пасадка 17 дрэў. Сад Малiтвы будзе дужэць каля мемарыяла смутку па захаваных пасля Чарнобыля вёсках раёна. Спланавалi акцыю арганiзатары мерапрыемства, бла-гаславiлi ж яе нябёсы: хрэсны ход з жыватворным агнём ад Гроба Гасподня прыйшоў у сталiцу пiсьменства, адолеўшы перад тым значны шлях па рэгiёнах краiны разам з удзельнiкамi навукова-асветнiцкай экспедыцыi “Дарога да святыняў”.

За некалькi месяцаў падрыхтоўкi да нацыянальнага фэсту ў Хойнiках узве-дзены не адзiн дом. Райцэнтр настолькi змянiў аблiчча, што згадваць аб глушы, пра якую некалi пiсаў аўтар “Палескай хронiкi”, язык не паварочваецца. У сучасных Хойнiках сёння многае з азначэннем “новае”: Дом абрадаў, летнi амфiтэатр, спартыўны комплекс, гасцiнiца, фантан… Да гэтага лiку ў дзень свята дадалiся раённы краязнаўчы музей, што размясцiўся ў будынку сядзiбы купца Аўраамава, прыгожая скульптурная кампазiцыя паводле твораў Iвана Мележа. Лiтаратурна-тэатральныя iмпрэзы на адкрыццi гэтых аб’ектаў сабралi нямала гледачоў.

— Духоўнае багацце i шматграннасць жыцця палешукоў не могуць нiкога пакiнуць абыякавымi, — адзначыў на адкрыццi свята намеснiк прэм’ер-мiнiстра рэспублiкi Уладзiмiр Патупчык. — Хойнiкшчына — край, якi падараваў нам Iвана Мележа, чыя проза нясе жыццёвую праўду i з’яўляецца сусветна вядомай. Яна, як усялякая класiка, хвалюе i ўзвышае кожнага, хто дакранаецца да яе…

Аб незвычайна ўраджайнай на духоўныя скарбы i творчыя таленты старажытнай хойнiц-кай зямлi (хутка споўнiцца 500 год з часу першага летапiс-нага згадвання аб Хойнiках) гаварылi таксама старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон, кiраўнiк раённай выканаўчай улады Аляксандр Бiчан, епiскап Мазырскi i Тураўскi Стэфанiй. Гучалi iмёны духоўнай элiты — Чэслаў Пяткевiч, Iван Мележ, Барыс Сачанка, Мiкола Мятлiцкi… Аднаго з кагорты надзвычай таленавiтых землякоў — лаўрэата Дзяржаўнай прэмii, галоўнага рэдактара часопiса «Полымя» (восьмы нумар якога прысвечаны святу пiсьменства, склалi творы лiтаратараў Гомельшчыны) Мiкалая Мятлiцкага карэспандэнт «Р» напаткаў на святочных вулiцах Хойнiкаў.

— Для мяне, творчага чалавека, сёлетнi Дзень пiсьменства ў Хойнiках — найперш справа-здача, шчырая споведзь перад землякамi, якiя ў далёкiя ўжо ад нас 70-я гады мiнулага стагоддзя далi мне пуцёўку ў шырокi лiтаратурны свет, — прызнаўся суразмоўца. — У райгазеце «Ленiнскi сцяг» я надрукаваў свае першыя творы, заставаўся побач з жыхарамi раёна ў нялёгкiя паслячарнобыльскiя днi. Невыпадкова тэма Чарнобыля — значная ў маёй творчасцi. Веру, што сённяшняе свята прарасце ў кожным сэрцы пiсьменнiка натхненнем i стварэннем новых цудоўных твораў. Я ж прывёз да землякоў свой творчы набытак — новую кнiгу «На беразе тваiм», яна выйшла ў выдавецтве «Мастацкая лiта-ратура» ў серыi «Залатое пяро»…

Да слова, Дзень беларускага пiсьменства для калектыву «Хойнiцкiх навiн» (так цяпер называецца выданне) стаў двайным святам: першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыла мясцовым газетчыкам дакументы на шэсць настольна-выдавецкiх комплексаў.

На тэрыторыi гарадскога парка тым часам разгарнулася мiнi-свята «Адвечная прыгажосць»: сваю дзейнасць дэман-стравалi тут жыхары «Горада майстроў», гасцiнна запрашалi ўдзельнiкаў свята, прапануючы песнi i скокi, а таксама ўсялякую смакату, iмправiзаваныя ся-лянскiя падворкi. Але, нягледзячы на ўдзел у свяце многiх знакамiтых i высокiх асоб, сярод якiх былi дзеячы лiтаратуры, навукоўцы, журна-лiсты, прадстаўнiкi дыпмiсiй, а таксама госцi з 11 дзяржаў — Расii, Украiны, Малдовы, Лiтвы, Польш-чы, Чарнагорыi, Боснii i iншых, галоўнымi дзеючымi асобамi на мерапрыемстве ўсё ж застава-лiся кнiга i друкаваныя выданнi. Для iх непадалёк ад амфiтэатра быў наладжаны свой фестываль. Аб тым, наколькi аб’ёмны сённяшнi рынак «духоўнай ежы» беларусаў, сведчыць такая лiчба: штогод у краiне выдаецца каля 13 тысяч кнiг.

Ля павiльёна «Рэспублiкi», мусiм адзначыць, у гэты дзень пабывала шмат наведвальнiкаў, сярод якiх — дзясяткi пастаянных чытачоў i сяброў урадавага выдання. Некаторыя з iх тут жа пацвердзiлi сваю адданасць «Р», падпiсаўшыся на газету на новы перыяд. Зразумела, нiхто не застаўся без увагi супрацоўнiкаў «Р» i, вядома ж, падарункаў.

Немагчыма было абысцi ўвагай падзею ў адной з залаў краязнаўчага музея. Тут адбылося спецыяльнае гашэнне выпушчанай да Дня пiсьменства ў абарачэнне паштовай маркi i канверта з гербам сталiцы свята Хойнiкаў. Ганаровую мiсiю выканалi вiцэ-прэм’ер Уладзiмiр Патупчык i старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон. Памятныя паштовыя знакi знойдуць месца ў музеi РУП «Белпошта».

Бясспрэчна, адной з галоўных iмпрэз свята пiсьменнасцi стала традыцыйная цырымонiя ўзнагароджання пераможцаў 50-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнiгi-2010» i Рэспуб-лiканскага лiтаратурнага конкурсу Саюза пiсьменнiкаў Беларусi «Лепшы твор 2009 года». Больш за 250 выданняў сёлета прадстаўлены на конкурс, з iх вызначаны 23 пераможцы ў 21 намiнацыi. Сярод кнiгавыдаў-цоў, каму ўручаны так званыя айчынныя «оскары» — статуэткi «Залаты фалiянт» i адпаведныя дыпломы, — выдавецтвы «Мастацкая лiтаратура», Мiнская фабрыка каляровага друку (за выданне кнiгi «Нiколi не забу-дзем» з дызайнам Валерыя Рагалевiча i Аляксея Пятрова), у лiку пераможцаў названы выдавецтвы «Беларуская энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi», «Палiграфiка», выдавецтва Беларускага экзархату РПЦ i iншыя. Шэрагу таленавiтых беларускiх паэтаў i пiсьменнiкаў уручаны «Залатыя купiдоны» за лепшыя творы ў паэзii, прозе, лiтаратурнай крытыцы, гумарыстычным жанры. Сярод уладальнiкаў статуэтак — сталiчныя майстры слова: паэт Рыгор Сакалоўскi, Мiкола Чарняўскi, песеннiк Людмiла Кебiч, гумарыст Мiхась Слiва (Кавалёў) з Рагачова…

Малюнак свята будзе няпоўным, калi не згадаць пра творчыя сустрэчы з мастакамi слова — яны адбывалiся на розных пляцоўках Хойнiкаў, а таксама пра навукова-практычную канферэнцыю «Хойнiц-кiя чытаннi», што адбылася з удзелам навукоўцаў, якiя ўносяць адметны ўклад у захаванне духоўнай спадчыны, развiццё нацыянальнай культуры i беларускай мовы. Сярод удзельнiкаў форуму — дзеячы навукi з Гомельскага дзярж-унiверсiтэта, што носiць iмя першадрукара Францыска Скарыны.

— Мы ганарымся, што кадравы склад выкладчыкаў фiлалагiчнага факультэта нашай установы лiчыцца адным з наймацнейшых сярод ВНУ краiны, — зазначыў рэктар ГДУ Аляксандр Рагачоў. — Тут працуе 8 прафесараў, iмёны якiх вядомыя ў навуковым асяроддзi — Iван Штэйнер, Валянцiна Новак, Уладзiмiр Коваль, Вольга Ляшчынская… Неацэннае дасягненне гэтых i iншых навукоўцаў i ў захаваннi лiтаратурных здабыткаў i фальклорных традыцый Гомельшчыны. Асаблiва раёнаў, што пацярпелi ад катастрофы на ЧАЭС. У Дзень беларускай пiсьменнасцi, дарэчы, адбылася прэзентацыя аднаго з вынiкаў карпатлiвай працы даследчыкаў — кнiгi «Хойнiк-шчыны спеўная душа»…

Заключны высокi акорд Дня беларускай пiсьменнасцi — перадача эстафеты свята ад Хойнiкаў наступнай яго сталiцы — Ганцавiчам, гэта таксама Палессе, толькi яго брэсцкая частка. Цудоўным музычным афармленнем рытуала стала рок-опера «Курган», напiсаная кампазiтарам Iгарам Лучанком паводле матываў паэмы класiка беларускай лiтаратуры Янкi Купалы.

Што ж да Хойнiкаў, то, як слушна заўважыў намеснiк прэм’ер-мiнiстра Уладзiмiр Патупчык, святы прыходзяць i адыходзяць, а прыгажосць, створаная тут, застанецца i будзе доўга служыць вялiкiм i малым жыхарам гэтага краю…

Мiкалай ЖДАНОВIЧ, «Р»

-

Блицопрос: Ярко, светло, красочно

Хойники проводили гостей XVII Дня белорусской письменности. Для небольшого райцентра этот праздник — событие неординарное. Какие впечатления он оставил у горожан и гостей фестиваля?

Светлана СКАКУН, заведующая отделом компьютерной техники и программирования Гомельского областного Дворца творчества детей и молодежи:

— Праздник очень понравился. Больше всего впечатлили мероприятия на городской площади. День письменности нужен в первую очередь подрастающему поколению. Потому что в доступной форме помогает усвоить нашу историю.

Зинаида ДАЛЕНЧУК, почтальон РУПС-2 г. Хойники:

— То, что День письменности проходит в нашем городе, это замечательно. Хойники преобразились: улицы заасфальтировали, фасады домов обновили, памятник открыли. Жители города также не остались в стороне: каждый, как мог, приводил в порядок собственные подворья. И потом, люди должны не только работать, но и отдыхать, а развлечений у нас не так много. Хотелось бы, чтобы подобные мероприятия, пусть и не такие масштабные, проводились у нас как можно чаще.

Людмiла МIРОНАВА, настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры СШ № 1 г. Калiнкавiчы:

— Уражаннi ад свята самыя добрыя. Мы з вучнямi-пяцiкласнiкамi прыехалi з Калiнкавiчаў i ведалi, на якое свята едзем. Па дарозе завiталi на радзiму Iвана Мележа — у вёску Глiнiшча. Праязджаючы па вёсачках, бачылi шмат малых архiтэктурных форм: кавуноў, колаў, дзеда i бабку на возе. Усе ўражаннi стварылi адпаведны настрой, i на свята мы прыехалi ўжо падрыхтаваныя.

Наталья САЛЬНИКОВА, руководитель кружка декоративно-прикладного творчества Гомельского областного Дворца творчества детей и молодежи:

— Главное, как этот праздник преподнесен, — ярко, красочно, светло. И он, несомненно, запомнится всем, независимо от возраста и профессии. Особенно, по-моему, он полезен детям, потому что акцентирует их внимание на литературе, искусстве, культуре.

Елена КАБАНОВА, «Р»


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати