Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 16.08.10

Газета «Звязда» Прызы — руплівым паштальёнам! (№158 за 14 августа 2010 года)

…Тэлевізійшчыкі неяк на вуліцу выйшлі — пыталі ў мінакоў, якая прафесія самая творчая? У адказ чаго ні пачулі! Лётчык, выхавальнік, дзіцячы ўрач, вадзіцель, акцёр, цырульнік… Што, згадзіцеся, чыстая праўда, бо людзі не творчыя, на жаль, бываюць, а вось прафесіі — не. Мяркуйце самі: адзін паштальён з месяца ў месяц (а то і з года ў год) прыносіць "Звязду" (умоўна) тром чытачам на сваім участку, а другі нешта прыдумае — зробіць, каб іх стала чатыры, потым — шэсць… Ці адразу 16. Для таго, каб хоць неяк адзначыць такіх вось неспакойных, неабыякавых да справы людзей, рэдакцыя "Звязды" і заснавала конкурс "Прыз — рупліваму паштальёну".

Днямі аўтарытэтнай камісіяй на чале з намеснікам генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Ірынай Ігнацьеўнай Саксонавай падведзены чарговыя вынікі. Першае месца — з уручэннем, спадзяёмся, не лішніх у гаспадарцы пыласосаў "Віцязь" — занялі паштальёны Валянціна Леанідаўна Паляшук (аддзяленне паштовай сувязі (АПС) Крытышын Іванаўскага раённага вузла паштовай сувязі (РВПС) — рост падпіскі 13 экзэмпляраў, Людміла Паўлаўна Старчанка АПС Маркавічы Гомельскага РВПС і Валянціна Антонаўна Змітрукевіч (АПС Ліпічна Шчучынскага РВПС) — дзе на іх участках колькасць падпісчыкаў "Звязды" ўзрасла адразу на 10 адзінак, а таксама Марына Іванаўна Буйко (АПС № 3 г. Паставы) і Алена Мікалаеўна Шупіла (АПС №117 г. Мінска) — рост падпіскі 9 экзэмпляраў.

На ганаровае другое месца ў конкурсе з уручэннем новых тостараў выйшлі Алена Іванаўна Шышко (АПС Заверш'е Драгічынскага РВПС), Інга Аляксандраўна Кабылінская (АПС № 15 г. Полацка), Юлія Сяргееўна Красніцкая (АПС № 15 г. Гродна) і Людміла Рыгораўна Зінькевіч (АПС № 131 г. Мінска).

На трэцім месцы зноў жа мінчанка Алена Барысаўна Паўлава (АПС № 4) і Алена Міхайлаўна Верас (АПС Вулька-2 Лунінецкага РВПС). Іх руплівая праца на карысць "Звязды" (і, спадзяёмся, новых падпісчыкаў) будзе адзначана электрачайнікамі.

Забраць свае ўзнагароды пераможцы (калі ім выпадае) могуць у рэдакцыі (тэл. для даведак 287-17-79). Калі ж магчымасці такой няма, — можна пачакаць: у "Звязды" ёсць добрая традыцыя сустракацца са сваімі сябрамі: падпісчыкамі, чытачамі, паштальёнамі — з тымі, хто па магчымасці спрыяе ёй — перадаваць выйграныя прызы з рук у рукі, прычым, прылюдна. Каб і іншыя ведалі: той, хто выпісвае "Звязду", заўсёды выйграе.

Як і той, хто працуе на рост тыражу, а значыць, на захаванне роднай мовы ў родным народзе.


Газета «Звязда» (№158 за 14 августа 2010 года)

Все новости | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати