Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 29.06.10

Газета «Звязда» Тэлевізар ад «Звязды» — на вяселле дачкі (№124 за 29 июня 2010 года)

Менавіта такі прыемны сюрпрыз, але ўжо не таямнічы, зробяць сваёй дачцэ Таццяне нашы падпісчыкі Марыя Іванаўна і Барыс Іванавіч Багелі з Наваполацка.

— Відавочна, што гэта лёс, — сказала журналісту "Звязды" Марыя Багель. — Колькі гадоў у сям'і падпісваліся на газету, але ж неяк не шанцавала на падарункі. А тут вырашылі, што трэба яшчэ раз паслаць картку, на ўдачу. А раптам пашанцуе?!

І ўдача на гэты раз не адвярнулася ад навапалачан. Нават адразу не паверылі, прызнаўся гаспадар, але ж калі прыйшло афіцыйнае паведамленне, што "вы выйгралі", зразумелі — гэта праўда.

Вырашаць лёс каляровага тэлевізара "Віцязь" доўга не давялося. На жнівень гэтага года, сказалі ў адзін голас шчасліўчыкі, плануецца важная падзея ў жыцці дачкі Таццяны, якая жыве ў Мінску. І падарунак не трэба шукаць, пажартавалі яны.

Павіншаваць з удачай сваіх землякоў выйшла і начальнік Наваполацкага вузла паштовай сувязі Алена Клімовіч і начальнік гарадскога АПС № 6 Людміла Курневіч. У дадатак рэдакцыя газеты прэзентавала паштамту, дзе адбылося ўрачыстае ўручэнне тэлевізара, фірменны гадзіннік, каб ён заўсёды дакладна паказваў добры час.

"Звязда" ж далучаецца да самых лепшых пажаданняў бацькоў і спадзяецца, што колькасць падпісчыкаў у беларускай сталіцы пасля вяселля вырасце як мінімум на аднаго чалавека.

Такі ж цудоўны прыз атрымала з рук звяздоўцаў і жыхарка вёскі Жажэлка Смалявіцкага раёна, што на Міншчыне,Таццяна Баркоўская, адкуль і пачынаўся наш апошні ў гэтым квартале выезд "у людзі". Таццяна Міхайлаўна бы па сакрэце паведаміла, што ўжо даволі доўгі час яна жыла без тэлевізара. І ўжо збіралася купляць "блакітны экран". Але ж у яе планы "ўмяшаліся" вынікі звяздоўскай латарэі. У тым, што прыз будзе дастаўлены па месцы пражывання падпісчыцы, яна ведала. Тым не менш у душы думала: калі ж гэта адбудзецца?

Раздзяліць радасць сваёй зямлячкі ўзяліся начальнік мясцовага раённага вузла паштовай сувязі Алена Свянціцкая і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Смалявіцкага райвыканкама Павел Графутко.

Такой жа прадстаўнічай "у падтрымку" атрымалася кампанія на Барысаўскім паштовым вузле сувязі № 8. Нашу падпісчыцу "са стажам" Аляксандру Іванаўну Няхайчык, якая выйграла DVD-прайгравальнік, прыйшлі павіншаваць кіраўнік ідэалагічнага аддзела Барысаўскага райвыканкама Людміла Гарнак і намеснік начальніка Барысаўскага РВПС Людміла Кавалёнак. А прыз на правах гаспадыні ўручыла начальнік мясцовага аддзялення Людміла Сыцік.

Апошні візіт умясціў у сябе яшчэ шмат сустрэч на Міншчыне і Віцебшчыне. Мы з задавальненнем павіншавалі нашых прызёраў з Глыбоччыны — Святлану Пашковіч з вёскі Кішы, якая выйграла электрачайнік, і карэнную жыхарку горада Лілію Субач — ёй дастаўся DVD-прайгравальнік.

Усюды ж па вялікім маршруце мы пранеслі добры настрой і аптымізм у тое, што трэба верыць у лепшае і ўмець знаходзіць выйсце з любых сітуацый. А памочнікам у гэтай справе якраз і можа стаць найстарэйшае беларускамоўнае выданне пад назвай "Звязда".

Газета «Звязда» (№124 за 29 июня 2010 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати