Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 04.10.08

Газета «Звязда» «Прафесiяналы, псiхолагi i проста прыгажунi!» (№188 за 4 октября 2008 года)

Прафесiяналы, псiхолагi i проста прыгажунi!

Учора ў надзвычай урачыстай атмасферы падведзены вынiкi 12-га, конкурсу прафесiйнага майстэрства сярод начальнiкаў гарадскiх i сельскiх аддзяленняў паштовай сувязi.

На яго, як i трэба было чакаць, з’ехалiся лепшыя з лепшых з усёй краiны, бо гэтаму, рэспублiканскаму, конкурсу папярэднiчалi аналагiчныя спачатку на раённых узроўнях, потым — на абласных. І ўжо iх пераможцы абаранялi гонар сваiх фiлiялаў, спаборнiчалi за званне лепшых. Некаму яно далося лягчэй, некаму…

— Тут, як на Алiмпiйскiх гульнях, — прызнала начальнiк 14-га аддзялення паштовай сувязi (далей — АПС) Святлана Дынкiна, — спартсменаў з’язджаецца шмат. I ўсе яны моцныя. А золата — выйграюць адзiнкi.

На шляху да яго былi два цяжкiя конкурсныя днi з дэманстрацыяй хатнiх заданняў i экалагiчных куткоў, з "прад’яўленнем" вiзiтных картак i камандных прэзентацый "Пошта i iнфармацыйныя тэхналогii", з больш чым строгай праверкай тэарэтычных ведаў i практычных навыкаў. Вось на iх якраз (недзе ад хвалявання, недзе — ад разгубленасцi) i "правальвалася" большасць канкурсантаў. Але ж былi i тыя, хто дэманстраваў проста блiскучую падрыхтоўку.

— Наша Таццяна Лушчык адказала на 85 пытанняў з 95. Гэта рэкорд! — хвалiла дзяўчыну намеснiк дырэктара Брэсцкага фiлiяла РУП "Белпошта" Вольга Мiхайлаўна Юрашэвiч. — Яна ўзначальвае самае буйное ў Баранавiчах аддзяленне сувязi, мае вышэйшую адукацыю. I, дарэчы, не першы раз удзельнае ў конкурсах. У мiнулы раз заваявала трэцяе месца, у гэты — першае!

Перамогай, ну безумоўна ж, трэба было пахвалiцца! I гучала гэта так:

— Саша, уяўляеш, я — першая!

Саша — гэта муж. Днямi ў iх першая гадавiна вяселля, i падарункам да яе стане сумленна выйграны тэлевiзар "Гарызонт".

Сярод iншых прызоў былi лiчбавыя фотаапараты i мабiльныя тэлефоны, электрачайнiкi, гадзiннiкi. Яны, як i трэба было чакаць, уручаны пераможцам. Сярод начальнiкаў гарадскiх АПС Таццяне Лушчык (Баранавiчы), Вользе Дударчык (Мiнск), Iрыне Фёдаравай (Слонiм). Сярод сельскiх — Святлане Алесiюк (в. Высока-Лiтоўск Камянецкага раёна), Iрыне Бялько (в. Азарычы Калiнкавiцкага раёна) i Кацярыне Будай (в. Азярцо Мiнскага…). У камандным першынстве ўжо ў другi раз перамогу заваяваў Брэсцкi фiлiял РУП "Белпошта".

Дыпломамi адзначаны лепшае хатняе заданне (вытворчасць "Мiнская пошта"), лепшы "Экалагiчны куток" паштавiкоў Гродзеншчыны, лепшы дызайн фiрменнага касцюма — Магiлёўшчыны, натхненне i артыстызм — Вiцебшчыны…

Здаецца, нiводная з камандаў, нiводны з удзельнікаў не застаўся без узнагародаў, без, хай дробных, але памятных прызоў. Уручалi iх i прадстаўнiкi рэдакцый, што выглядала цалкам лагiчна, бо каму ж яшчэ, як не паштавікам (тым больш — лепшым з лепшых)! I калi, як не на конкурсе, яны збяруцца зноў?

Гадзiннiкi з лагатыпам газеты "Звязда" ўручаны, можна сказаць, ветэрану пошты Святлане Дынкiнай (АПС 14, г. Мiнск) i… навiчку — Наталлi Старавойтавай (АПС 1, г. Гарадок), фiрменныя блакноты i ручкi ўсiм удзельнiкам урачыстасцяў, якiя выпiсваюць газету не толькi iншым, але i сабе дамоў. Што вельмi прыемна — высветлiлася, што сярод iх i тая самая Наталля Старавойтава, i намеснiк начальнiка аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства iнфарматызацыi краiны Раiса Аляксандраўна Жыгалка, намеснiк дырэктара Мiнскага фiлiяла РУП "Белпошта" Алена Уладзiмiраўна Трубач, Брэсцкага — Вольга Мiхайлаўна Юрашкевiч, мацi пераможцы Таццяны Лушчык, бацька старшынi журы, намеснiка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Iрыны Iгнацьеўны Саксонавай…

У якой i спыталi: хто ён — начальнiк аддзялення паштовай сувязi сёння — якiмi якасцямi павiнен валодаць?.. А яшчэ — чым гэты конкурс прафесiйнага майстэрства адрознiваўся, ну напрыклад, ад першага?

Пра пасаду начальнiка Iрына Iгнацьеўна сказала так:

— Ён павiнен бездакорна ведаць справу i гэтак жа бездакорна валодаць камп’ютарам, быць прыгожым, абаяльным чалавекам i вельмi добрым псiхолагам. Бо трэба ж знайсцi падыход не толькi да сваiх супрацоўнiкаў, але i да кожнага клiента, для таго, каб максiмальна хутка i якасна абслужыць… А яшчэ — зрабiць так, каб яму хацелася прыходзiць да нас зноў i зноў — афармляць падпiску, купляць паштоўкi, плацiць за камунальныя паслугi, пагашаць крэдыты…

Што датычыцца самiх конкурсаў, на першыя — удзельнiкi, каб паказаць свае хатнiя заданнi везлi цэлыя "вагоны рэквiзiту" — пасылачныя скрынкi, клейкую ленту, сургуч, шпагат… Цяпер усё гэта ў мiнулым — бо работа хоць гарадскога, хоць сельскага аддзялення сувязi поўнасцю камп’ютарызавана… Мы далей пайшлi: у Рэчыцкiм раёне ў нас ужо працуюць мабiльныя пошты. Гэта значыць, што ў пэўны час нават у самую з аддаленых вёсак прыязджае наш аўтамабiль. I работнiк аказвае абсалютна ўсе паслугi.

А таму можна, вiдаць, прызнаць, што пошта не проста iдзе ў нагу з часам, яна… едзе. Не адмаўляючыся пры гэтым ад добра забытага старога — конкурсаў прафесiйнага майстэрства, спаборнiцтва памiж вузламi сувязi, спартыўных спартакiяд, аглядаў самадзейнасцi… Бо яно ж i насамрэч не працай адзiнай…

Валянцiна ДОЎНАР.

 


Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати