Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 22.06.10

Газета «Звязда» Беларусь і Мальтыйскі Ордэн выпусцілі агульную паштовую марку (№119 за 22 июня 2010 года)

Гашэнне першай паштовай маркі, прысвечанай паштоваму пагадненню Беларусі і Суверэннага Мальтыйскага Ваеннага Ордэна, адбылося 21 чэрвеня ў штаб-кватэры Беларускага таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі.

Як адзначыў першы ў гісторыі суверэннай Беларусі святар і іерарх, які стаў Манахам Капеланам Мальтыйскага Ордэна, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, "хоць Мальтыйскі Ордэн і не мае сваёй тэрыторыі, але гэта суб'ект міжнароднага права і асобная дзяржава. Вельмі важна, што паміж нашымі краінамі развіваюцца таварыскія адносіны. Мы ведаем дабрачынныя акцыі мальтыйскіх арганізацый, якія прыязджаюць у Беларусь з гуманітарнай дапамогай. І той факт, што ад сённяшняга дня ў нас ёсць свая паштовая марка, сведчыць пра тое, што нашы адносіны развіваюцца. Патэнцыял Мальтыйскага Ордэна ў Беларусі яшчэ далёка не выкарыстаны. І я мяркую, што сённяшняя падзея — гэта новы крок да выкарыстання гэтых новых магчымасцяў".

— Я думаю, гэты дзень увойдзе ў гісторыю нашага супрацоўніцтва, — адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Суверэннага Ваеннага Мальтыйскага Ордэна ў Рэспубліцы Беларусь Пауль Фрыдрых фон Фурхер. — Практыка паказала, што ўсе заключаныя паміж намі дамовы заўсёды выконваюцца. Надалей плануем пашырыць наша супрацоўніцтва ў гэтай галіне — выпуск чарговай маркі, другой па ліку, адбудзецца ў Рыме ў найбліжэйшыя два гады, куды будуць запрошаныя прадстаўнікі "Белпошты" і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі.

Паштовая марка, мастацкім афармленнем якой займалася Яўгенія Бядонік, выпушчана тыражом у 40 тысяч экзэмпляраў.

— Над макетам маркі працавалі разам дызайнеры дзвюх паштовых адміністрацый, — расказала намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Ніна Гаўрылава. — Рэалізацыя гэтага праекта — яркае пацверджанне нашага супрацоўніцтва. Спадзяёмся, што сумесны выпуск паштовай маркі паслужыць далейшаму развіццю двухбаковых адносінаў, а таксама стане ўпрыгожваннем калекцый філатэлістаў шэрагу краін.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Суверэнным Ваенным Мальтыйскім Ордэнам былі ўсталяваны ў 1996 годзе. Дамова аб абмене паштовымі адпраўленнямі паміж ведамствамі была падпісана ў Рыме ў красавіку 2009 года.

Газета «Звязда» (№119 за 22 июня 2010 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати