Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 21.06.10

Газета «Звязда» «Віцязь» — да Дня медыка (№118 за 19 июня 2010 года)

Менавіта такі прыз ад нашай газеты быў уручаны нашай даўняй падпісчыцы з Ляхавіцкага раёна Ірыне Гатоўчыц, які яна выйграла ў звяздоўскай латарэі. Прыемна, што каштоўная рэч прыйшла як нельга своечасова. Сутнасць у тым, што Ірына Вячаславаўна працуе старшай медсястрой у Крывошынскай псіхіятрычнай бальніцы і вельмі ўсцешылася тэлевізару, які мы прывезлі якраз напярэдадні Дня медыцынскага работніка. Наваспечаная ўладальніца каштоўнага прыза расказала журналісту "Звязды", што і яе калегі па працы вельмі абрадаваліся такой ўдачы. Пэўна, што хто-ніхто з іх у самы блізкі час стане таксама падпісчыкам найстарэйшай беларускамоўнай газеты. У пашырэнні чытацкай аўдыторыі на "Звязду" выказаў пажаданне і начальнік аддзела ідэалагічнай работы Ляхавіцкага райвыканкама Міхаіл Дыдышка, які з задавальненнем павіншаваў зямлячку і ўручыў каштоўны прыз.

Зрэшты, уручэнне тэлевізара "Віцязь" быў практычна нашым амаль заключным акордам у паездцы — пасля Ляхавічаў заставаліся яшчэ Баранавічы. А пачынаўся чарговы звяздоўскі ваяж з Міншчыны. Напачатку традыцыйны візіт ветлівасці ў Дзяржынск, потым планавы ва Узду. Тут ужо зачакалася была свой каштоўны прыз Ніна Апраніч. Яна прызналася, што шмат гадоў выпісвае газету, "Звязда" ёй вельмі падабаецца. А пасля таго, як кухонны камбайн стане пастаянным памочнікам на яе кухні, узрадавалася Ніна Уладзіміраўна, попыт на найстарэйшае беларускамоўнае выданне сярод суседзяў і знаёмых значна ўзрасце. Кампанію ў "фотасесіі" ёй склаў муж Васіль.

Добры настрой і шэраг рэкламна-інфармацыйнай прадукцыі мы пакінулі ў Нясвіжы, дзе газета "Звязда" займае традыцыйна моцныя пазіцыі. І на гэты раз, запэўнілі паштавікі, пастараемся не падкачаць ў падпісцы.

Апошнім пунктам маршруту па Мінскай вобласці значыўся Клецк. Тут таксама адбылася цёплая размова з кіраўніцтвам мясцовай пошты і райвыканкама. Брэстчына пачыналася з Ганцавічаў. Кіраўнік "мясцовай вертыкалі" Уладзімір Міхайлавіч Столяр вельмі добра выказаўся пра нашу газету, зазначыўшы, што "Звязда" — часты госць раёна, хоць быў не супраць, каб яе журналісты і яшчэ часцей бывалі тут у службовых камандзіроўках. Ён пажадаў удачы ў звяздоўскай латарэі падпісчыкам раёна. Тым больш што нагода была: на галоўным паштовым аддзяленні мы дамовіліся напярэдадні аб уручэнні каштоўнага прыза — электрачайніка — жыхарцы горада Ліліі Віннік. Яна, нягледзячы на паважаны ўзрост, яшчэ выкладае ў Ганцавіцкай сярэдняй школе № 3 мову і літаратуру. Таму сустрэча са звяздоўцамі прайшла вельмі цёпла. У гэтым паспрыяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы мясцовага райвыканкама Лідзія Занька.

Заканчэнне чарговага выезду па падпісцы адбылося ў Баранавічах. Тут таксама паабяцалі, што пра нашу газету не забудуць ні ў якім разе.

Газета «Звязда» (№118 за 19 июня 2010 года)

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати