Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 06.05.10

Газета «Звязда» Па добры настрой — на пошту (№86 за 6 мая 2010 года)

…Працоўны дзень начальніка аддзялення паштовай сувязі афіцыйна пачынаецца ў 8.00. Але Марына Іванаўна Доўжык прыходзіць на паўгадзінкі раней: да таго часу, як прывязуць пошту, трэба падрыхтаваць дакументы і карэспандэнцыю для адпраўкі ў раён. А пасля кола спраў пачынае круціцца як заведзенае: прыняць пісьмы, ведамасці на выплату пенсій, размеркаваць сярод паштальёнаў 750 асобнікаў (для вёскі лічба прыстойная) газет і часопісаў — гэта толькі пачатак. Сучасныя пошты — свайго роду цэнтры, якія прапаноўваюць цэлы спектр паслуг. Паштальёны панеслі газеты і добрыя весткі ў дамы вяскоўцаў, а ў аддзяленне паціху ідуць людзі. Кожны са сваім.

— Марыначка, паглядзі, колькі там свету ў мяне "нагарэла"? А яшчэ за тэлефон, ваду і вываз смецця хачу заплаціць, — завітала на пошту гаваркая, бойкая Мікалаеўна.

А вось зазірнуў сарамлівы школьнік: праверыць "латарэйку" і яшчэ раз паспытаць зманлівага, але такога прыцягальнага азартнага шчасця.

Хтосьці папаўняў рахунак свайго мабільніка, камусьці даспадобы прыйшліся таннейшыя, у параўнанні з мясцовым магазінам, тавары штодзённага попыту, якімі гандлюе і пошта… Людзі ішлі і ішлі, некаторыя затрымліваліся, каб абмеркаваць між сабой мясцовыя навіны (ведама ж, вёска), а яшчэ час ад часу званіў тэлефон. І для кожнага ў прыветлівай Марыначкі, Марыны Іванаўны знаходзіліся і добрыя словы, і цёплая ўсмешка. Таму грэх было не спытаць, як жа ёй удаецца цягам кожнага дня з усімі быць такой добразычлівай, прыязнай? Людзі, як вядома, розныя…

— Так… Але ж я ўсіх тут ведаю, кожнаму рада і хачу, каб, завітаўшы сюды, яны забыліся пра свае непрыемнасці, каб хацелі прыйсці ізноў.

Што, відаць, заканамерна, бо ў памяшканні пасля рамонту прыгожа і ўтульна, тут новая мэбля і высокая культура абслугоўвання, што прыемна здзіўляе пакуль не спешчаных гэтым жыхароў Волмы і яе ваколіц.

І ўсё ж цёпла і камфортна кліентам пошты найперш ад святла чалавека, які тут працуе.

Марына Іванаўна на сваёй пасадзе начальніка ўжо чацвёрты год. Да гэтага была прадаўцом, бухгалтарам. Так што ёй не прывыкаць ні да адказнасці (грошай, справаздач, дакументаў…), ні да зносінаў з людзьмі. І дапамагаюць тут не толькі прафесійная арганізаванасць і душэўная чуласць, але і выдатная матэматычная памяць. Прынамсі, тэлефонныя нумары амаль усіх мясцовых абанентаў захоўваюцца ў галаве Марыначкі не горай, чым у камп'ютары.

Разуменне і маральная падтрымка заўсёды чакаюць жанчыну і на "другім фронце": муж і дзве дарослыя дочкі даўно звыкліся, што пасада ў яе адказная. Як, дарэчы, і актыўная грамадзянская пазіцыя: некалькі гадоў запар Марына Іванаўна была дэпутатам мясцовага сельскага савета.

…Працоўны дзень заканчваўся, але ў голасе начальніка пошты не адчувалася ні стомы, ні раздражнення: чакала свайго часу штодзённая, выніковая справаздача. Каб назаўтра ўсё пачалося зноў — з падрыхтоўкі дакументаў, са свежых газет, плацяжоў, кліентаў… Аднак Марына Іванаўна сваю працу не лічыць аднастайнай. Мо таму, што кожны раз здзяйсняе маленькі цуд — дорыць людзям добры настрой.

Газета «Звязда» (№86 за 6 мая 2010 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати