Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.04.10

Газета «Звязда» Сочым за поштай з мабільніка (№79 за 24 апреля 2010 года)

На міжнароднай спецыялізаванай выставе "TІBO-2010" Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Белпошта" прэзентавала новыя праекты і паслугі, заснаваныя на сучасных інфармацыйных тэхналогіях.

Так, любы чалавек, які сёння адпраўляе па пошце ліст, можа адсочваць яго месцазнаходжанне і даведвацца, калі пасланне трапляе да адрасата. Прычым калі раней сачыць за "падарожжам" зарэгістраванага паштовага адпраўлення у рэжыме рэальнага часу можна было пры дапамозе інтэрнэта (праз сайт РУП "Белпошта" www.belpost.by) ці звяртаючыся па даведку на нумар 154, дык сёння даступнай становіцца і такая паслуга як смс-уведамленне. Магчымасць сачыць за шляхам перамяшчэння паштовага адпраўлення сёння ёсць у абанентаў МТС (вядуцца перамовы і з "Вэлкомам"). Чалавеку, якому неабходна ведаць, якім чынам перамяшчаецца па пошце яго пасланне, трэба са свайго тэлефона перадаць на нумар 1236 код адпраўлення і чакаць смс-уведамленняў. Прычым сачыць за карэспандэнцыяй можна не толькі ў межах Беларусі, але і калі яна накіравана адрасатам з іншых краін (мабільнае сачэнне даступна ў большасці краін, якія ўваходзяць у Сусветны паштовы саюз).

Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій садзейнічае павышэнню якасці і надзейнасці паштовай сувязі Беларусі.Так, сёння "Белпошта" ўкараніла аўтыматазываную сістэму кантролю выемкі карэспандэнцыі.

Яшчэ адна навінка рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства — "гібрыдная пошта". Гэта паслуга, якая можа дазволіць фірмам і прадпрыемствам зэканоміць час на рассылцы карэспандэнцыі. Заказчыку трэба толькі ў электронным выглядзе перадаць інфармацыю, якую трэба раздрукаваць, пасля распакаваць па канвертах, на якія нанесці адрасы і назвы кампаніі альбо прозвішчы асобаў, якім яна прызначаецца, і даставіць па пошце.

Дзякуючы выкарыстанню інфармацыйных тэхналогій паступова памяншаюцца чэргі на паштовых аддзяленнях. Так, ужо цяпер у краіне працуюць 630 плацёжна-даведачных тэрміналаў РУП "Белпошта", дзе можна ў рэжыме on-lіne праводзіць любыя плацяжы, заказваць тавары ў інтэрнэт-краме РУП "Белпошта", пагашаць банкаўскія крэдыты, аплачваць падпіску на перыядычныя выданні.

Газета «Звязда» (№79 за 24 апреля 2010 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати