Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 30.03.10

Газета «Звязда» Прыз для адданай падпісчыцы (№58-59 за 30 марта 2010 года)

Жыхарка Хоцімска Любоў Аляксандраўна Коржыч атрымала пыласос, які выйграла ў традыцыйным розыгрышы для падпісчыкаў "Звязды".

Любоў Аляксандраўна прыехала разам з мужам у Хоцімск амаль 35 гадоў таму і ўжо лічыць гарадскі пасёлак сваім родным. Жанчына працавала ў раённым аддзеле сацыяльнай абароны інспектарам па выплаце пенсій, а цяпер сама пенсіянерка. Увесь свой вольны час яна сёння прысвячае сям'і і гаспадарцы. На падворку Коржычы трымаюць двух парсючкоў, трусоў і курэй.

— Мы нармальна жывём, — расказала Любоў Аляксандраўна. — І самы мой вялікі клопат — гэта ўнукі. Малодшы вучыцца ў 3 класе, а старэйшы — у 8-м.

— Я рады, што бабуля выйграла каштоўны прыз, — падзяліўся старэйшы ўнук Аляксей, які прыйшоў разам з ёй на пошту. — Я і сам чытаю газету "Звязда": усё мне цікава.

Любоў Аляксандраўна выпісвае "Звязду" 20 гадоў.

— Так, з 1990 года штоквартальна без перапынкаў, — пацвердзіла жанчына. — Мне падабаюцца ў газеце публікацыі пра здароўе, бо я ў іх знаходжу адказы на самыя актуальныя пытанні. Яшчэ я з'яўляюся шчырай прыхільніцай павучальных артыкулаў Янкі Крука. Абавязкова чытаю пра ўсе няшчасныя, а таксама і шчаслівыя выпадкі, якія здараюцца па ўсёй краіне.

Любоў Аляксандраўна дадала, што ёй падабаецца беларуская мова: "У нас тут на беларуска-расійскім памежжы — моўная мяшанка, аднак беларускую мову я добра разумею, таму што я — беларуска".

Яна прызналася, што вельмі рада падарунку. Пыласос, якім карысталіся ў хаце, вельмі стары, і яго месца цяпер зойме новы агрэгат. Аказваецца, за столькі гадоў Любоў Аляксандраўна толькі некалькі разоў сабралася пераслаць картку падпісчыка на розыгрыш прызоў, і апошнім разам за гэтай справай прасачыў унук Аляксей. Вось неўзабаве і выйгралі бабуля з унукам пыласос!

— Ведаеце, я вашу газету буду выпісваць столькі, колькі буду жыць! — урачыста паабяцала Людміла Аляксандраўна Коржыч на пошце.

— "Звязда" мае ў нашым раёне адданых падпісчыкаў, — пракаментавала начальнік Хоцімскага РВПС Надзея Прахарэнка. — У нас заўсёды тыраж гэтай газеты аднаўляецца. Людзі, якія выпісваюць газету, сапраўды адданыя "Звяздзе", беларускай мове і Беларусі.

— Мы зычым калектыву "Звязды" творчых поспехаў, здароўя і дабрабыту, — сказалі хоцімскія жанчыны. — Вялікі дзякуй за падарунак і ўвогуле, што даехалі да нас, бо Хоцімск сапраўды далёка ад сталіцы і вялікіх гарадоў. Мы тут цяпер чакаем сапраўднай вясны і хочам, каб нарэшце ўсё навокал зазелянела і заквітнела. І, вядома, заўсёды чакаем да сябе ў госці добрых людзей!

Газета «Звязда» (№58-59 за 30 марта 2010 года)

Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати