Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 25.03.10

Газета «Звязда» Віцебскія шчасліўчыкі (№54 за 25 марта 2010 года)

Падпісная кампанія на 2 квартал і першае паўгоддзе 2010 года яшчэ ў самым разгары. Таму і некаторыя журналісты "Звязды" зараз ледзь не штодня ў дарозе — развозяць прызы сваім падпісчыкам, паштальёнам і кіяскёрам.

Чарговы "падпісны" выезд быў скіраваны ў Віцебскую вобласць і меў статус стратэгічнага. Яшчэ б — на гэты раз адразу два суперпрызы трапілі ў гэты рэгіён: двухкамерны халадзільнік "Атлант" — у Верхнядзвінск і каляровы тэлевізар "Віцязь" — у Віцебскі раён. І яшчэ шэраг драбнейшых прызоў па ўсім маршруце, які ўмясціў у сябе дзясятак раённых і гарадскіх цэнтраў…

У Докшыцах мы пажадалі далейшых поспехаў нашаму даўняму падпісчыку Валерыю Шылу, які ў штоквартальнай звяздоўскай латарэі выйграў электрафен. Праўда, падарунак свой паспеў забраць яшчэ ў рэдакцыі…

А вось жыхарка Шаркоўшчыны Зоя Морхат свой прыз — пыласос "Самсунг" — вырашыла дачакацца. І, пэўна, не прагадала, бо атрымала яго ў раённым цэнтры на пошце ў прысутнасці яе адказных работнікаў і кіраўніцтва раённай "вертыкалі". Мы былі ўпэўненыя, што ў вёску Залесін, дзе жыве наша падпісчыца, яна вярнулася ў вельмі добрым настроі.

Усмешкі і добры настрой панавалі ў актавай зале Верхнядзвінскага райвыканкама. У чаканні халадзільніка прысутныя ў зале людзі, магчыма, задаваліся пытаннем: а ці будзе ён? Але ж калі журналісты "Звязды" з'явіліся ў зале, то ўсе магчымыя сумненні адпалі. Новаспечаная ўладальніца суперпрыза Людміла Белавус, якая верная газеце ўжо не адзін дзясятак гадоў, расказала пра старэйшае ў краіне беларускамоўнае выданне ў самых цёплых словах, пажадала ўсім прысутным поспехаў і ўдачы. І трэба сказаць, што ўдача ў гэты вечар наведала многіх. Падчас правядзення віктарыны на веданне гісторыі газеты "Звязда" народ вельмі актыўна даваў правільныя адказы, за што і быў узнагароджаны фірмовымі сувенірамі ад газеты.

Газета «Звязда» (№54 за 25 марта 2010 года)

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати