Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.03.10

Газета «Звязда» Віцебскія шчасліўчыкі (№55 за 26 марта 2010 года)

Як і ў папярэднім выездзе на Брэстчыну, не засталіся па-за ўвагай нашага выдання і паштальёны. Адразу два прызы — кухонны камбайн і электрачайнік былі дастаўлены ў Полацк для ўзнагароджвання паштавікоў. З гэтай нагоды начальнік Полацкага РВПС Генадзь Парамонаў запрасіў ў актавую залу многіх работнікаў, каб павіншаваць паштальёна АПС №13 Жану Мядзелец і яе калегу з АПС №15 Вольгу Ларыну з падарункамі. А Генадзь Аляксандравіч, як сапраўдны прыхільнік беларускай мовы, атрымаў звяздоўскую бейсболку.

Вянцом раздачы падарункаў стаў Віцебск, дзе ў мясцовым райвыканкаме нас чакала падпісчыца з вёскі Ноўка Таццяна Печкурова. Па дарозе з Наваполацка, адкуль з-за дэфіцыту дарожных знакаў вельмі складана выехаць на аўтамабілі на віцебскую трасу, наш уласны карэспандэнт Аляксандр Пукшанскі далажыў абстаноўку: Таццяна Міхайлаўна Печкурова, паводле апошніх паведамленняў, прыбудзе за прызам на кані з возам. Гэтая навіна нас яшчэ больш падштурхнула не спазніцца на сустрэчу ў прызначаны час. Хоць не заехаць па дарозе ў Шуміліна мы таксама не маглі.

На развітанне з Віцебскам ўладальніца каляровага тэлевізара "Віцязь" выказала ўпэўненасць, што папулярнасць газеты "Звязда" ў раёне будзе толькі расці. У гэта вельмі хочацца верыць, як і ў тое, што ў газетных кіёсках абласнога цэнтра ўсе газеты "Звязда" будуць прадавацца ў першую чаргу. І для гэтага першы крок з нашага боку ўжо зроблены — кіяскёру Надзеі Віктараўне Пчолкінай, якая не змагла прыбыць на сустрэчу, мы перадалі блендар, які яна выйграла па выніках сумеснага конкурсу "Лепшаму кіяскёру — звяздоўскі прыз".

Газета «Звязда» (№55 за 26 марта 2010 года)

Все новости | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати