Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 15.02.10

Газета «Звязда» Прызы — руплiвым паштальёнам (№27 за 13 февраля 2010 года)

…Дошкi для аб'яў на новым сталiчным доме з'явiлася раней, чым першыя жыльцы. Тады ж забялелi абвесткi, кшталту: "Аблiцоўка плiткай…", "Нацяжныя столi…", "Шафы-купэ…", "Адзенне" для вокнаў…", "Мэбля для Вас…" i гiблота iншага. У прынцыпе, чаканага.

Нечаканай была хiба пропiсь: "Паважаныя навасёлы, калi Вы хочаце падпiсацца на газеты i часопiсы, патэлефануйце…"

Можна, маўляў, зрабiць гэта дома, не выходзячы з хаты, варта запрасiць паштальёна. І далей — яго прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, нумар тэлефона.

Не ведаю, цi шмат навасёлаў скарысталiся гэтай паслугай. Але яна была прапанаванай — неабыякавым, руплiвым паштальёнам, якi хварэе за справу за падпiску наогул. I на нашу ў прыватнасцi!

Каб вылучыць i заахвоцiць iх, самых актыўных прапагандыстаў, яна, родная газета на роднай мове, заснавала адмысловы конкурс, у якiм многiя паштальёны ўжо выйгралi каштоўныя прызы. Днямi аўтарытэтная камiсiя пад старшынствам намеснiка генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Iрыны Iгнацьеўны Саксонавай вызначыла чарговых пераможцаў. Першае месца занялi: Галiна Мiкалаеўна Вiктарава, паштальён аддзялення паштовай сувязi (АПС) Каплiчы Калiнкавiцкага раённага вузла паштовай сувязi (РВПС) (рост падпiскi на "Звязду" 25 экзэмпляраў), Жанна Мiхайлаўна Мядзецец, паштальён АПС № 13 г. Полацка (рост падпiскi 24 экзэмпляры), Марыя Казiмiраўна Бязродная (АПС Загорнае, Клецкага РВПС), Ганна Мiкалаеўна Буйкевiч (АПС Лiпск, Ляхавiцкага РВПС), Святлана Iванаўна Герасiмчык (АПС № 3 г. Шчучына), Вольга Васiльеўна Савiч (АПС № 4 г. Мiнска). Iх руплiвая праца на карысць "Звязды" адзначана зусiм не лiшнiмi ў гаспадарцы кухоннымi камбайнамi.

Другое месца з уручэннем новых электрачайнiкаў прысуджана Вользе Уладзiмiраўне Ларынай (АПС № 15 г. Полацка), Кацярыне Iосiфаўне Жагоравай (АПС Мiкулiчы Бярэзiнскага РВПС), Тамары Аляксандраўне Мышкавец (АПС Колкi Петрыкаўскага РВПС), Сабiне Францаўне Кабак (АПС Станцыя Ашмяны), Вользе Уладзiмiраўне Адашчык (АПС № 9 г. Баранавiчы).

На трэцiм месцы Наталля Iванаўна Кушнерава (АПС Глубоцкае Гомельскага РВПС), Тамара Паўлаўна Таболiна (АПС № 9 г. Слуцка), Надзея Iванаўна Селiвонiк (АПС № 23 г. Брэста). Яны будуць узнагароджаны фотаальбомам Анатоля Клешчука "Пад небам Беларусi". З аўтографам аўтара.

Па вынiках працы адзначаны i лепшыя кiяскёры, у якiх, лiчы, кожны экзэмпляр "Звязды" ў другiм паўгоддзi 2009 года знаходзiў (i, упэўнены, знаходзiць цяпер) свайго пакупнiка. Гэта Нiна Iванаўна Цэбрук (крама "Прэса", г. Брэст), Надзея Вiктараўна Пчолкiна (кiёск № 81, г. Вiцебск), Вольга Дзмiтрыеўна Сазонава (кiёск № 6, пас. Лясны, Мiнскi раён). Iм у найблiжэйшы час будуць уручаны нашы звяздоўскiя блендары.

Другое месца ў конкурсе кiяскёраў (i электрачайнiкi ў якасцi прызоў) прысуджаны Ларысе Сцяпанаўне Андрушак (кiёск № 10, г. Брэст) i Iне Анатольеўне Грыбко (кiёск № 60, г. Чэрвень). Гадзiннiкамi з лагатыпам найстарэйшай беларускай газеты ўзнагароджаны Ала Мiхайлаўна Бахарава (крама "Планета", г. Брэст) i Iрына Чаславаўна Баўдзей (кiёск № 15, г. Маладзечна).

Забраць свае каштоўныя прызы пераможцы (калi iм выпадае) могуць у рэдакцыi (тэл. для даведак 287 17 79). Калi ж магчымасцi такой няма — можна пачакаць: у газеты ёсць добрая традыцыя выязджаць на сустрэчы са сваiмi сябрамi — перадаваць прызы з рук у рукi, прылюдна. Каб i iншыя ведалi: той, хто жыве са "Звяздой", заўсёды выйграе.

Як i той, хто працуе на рост тыражу, а значыць, на захаванне роднай мовы ў родным народзе.

Газета «Звязда» (№27 за 13 февраля 2010 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати