Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 02.09.08

Газета «Звязда» «Мацнейшых вызначыў конкурс» (№164 за 2 сентября 2008 года)

Апытання на тэму, цi любiце вы хадзiць на пошту, нiхто пакуль, здаецца, не рабiў. А шкада, бо з любога адказу — "так", "не", "не вельмi" — вынiкае лагiчнае: "А чаму?", здольнае высветлiць у яе рабоце не толькi мiнусы, але i плюсы.

Зрэшты, ведаць iх можна i так: у кожным аддзяленнi паштовай сувязi (АПС) свой калектыў, свой мiкраклiмат. І само сабой — свае эканамiчныя паказчыкi, свая кнiга заўваг i прапаноў…

Менавiта яны, па словах начальнiка вытворчасцi "Мiнская пошта" Жанны Васiльеўны Шыбека, i дапамаглi вызначыць самых моцных, а значыць, вартых удзельнiчаць у чарговым конкурсе прафесiйнага майстэрства. Праводзiўся ён сёлета сярод начальнiкаў аддзяленняў…

Iх, гэтых аддзяленняў паштовай сувязi, у сталiцы 110. Столькi ж адпаведна i кiраўнiкоў. Да непасрэднага ўдзелу ў конкурсе былi адабраны толькi 11. Менавiта iх i чакаў сур’ёзны экзамен: за досыць кароткi час трэба было паказаць, прадэманстраваць строгаму журы сваё веданне практыкi i тэорыi, сваё хатняе заданне, свой, так бы мовiць, кругагляд, сваю абаяльнасць.

Забягаючы наперад, скажам, што некаму пры гэтым не хапiла ўмення сканцэнтравацца, не хапiла ўпэўненасцi i смеласцi. — Конкурс i насамрэч назваў наймацнейшых: трэцяе месца — Святлана Дынкiна (АПС-14), другое — Вольга Дударчык (АПС-10) i першае (дададзiм, з вельмi значным адрывам!) — Наталля Ярома (начальнiк АПС-33).

— На пошту я прыйшла 8 гадоў таму вучанiцай аператара, — расказала яна. — Потым у мяне быў трэцi клас, другi, першы, працавала намеснiкам начальнiка i вось ужо два гады кiрую сама… У мяне былi вельмi добрыя настаўнiкi. У нас проста цудоўны калектыў! Так што гэтая перамога не толькi мая… А яшчэ ў нас вельмi шмат пастаянных клiентаў, дзеля якiх проста хочацца кожны дзень iсцi на работу.

Пошта, якой кiруе Наталля, размешчана ў самым што нi ёсць рабочым раёне — насупраць велазавода. Аддзяленне сувязi Вольгi Дударчык абслугоўвае, скажам так, трохi iншы кантынгент, бо знаходзiцца яно непасрэдна ў Доме Урада.

— У нас, — прызналася Вольга, — вельмi адказная работа… А што датычыцца клiентаў… На пошту ўсе прыходзяць для таго, каб заплацiць за кватэру, за тэлефоны, каб купiць паштоўкi, каб пагасiць крэдыты… Карацей, каб атрымаць тыя ж паслугi, што i ў любым другiм аддзяленнi сувязi. Адзiнае (што, зразумела ж, прыемна) — з намi заўсёды павiтаюцца, заўсёды падзякуюць за паслугу. Тым, каго, напрыклад, учора бачыў па тэлевiзары, аказваць iх вельмi пачэсна… А што датычыцца перамогi, мяне яна радуе не столькi тым, што другое месца, што каштоўны прыз… Многiя схiльныя лiчыць, што маладыя, маўляў, нiчога не ведаюць, нiчога не ўмеюць… Мы сёння даказалi, што гэта не так.

…Даказалi, так бы мовiць, на ўзроўнi сталiцы. У хуткiм часе адбудзецца рэспублiканскi конкурс.

— Дакажам i там, — абяцалi пераможцы.

А вось цi атрымаецца, пакажа час i конкурс.




Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати