Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 19.12.09

Газета «Звязда» Калядныя анёлы прыляцелi (№240 за 18 декабря 2009 года)

У Магiлёўскай Ратушы чытаюць вiншаваннi пачатку ХХ стагоддзя.На святочнай выставе Музея гiсторыi Магiлёва дэманструюцца паштоўкi Сярэбранага веку з прыватнага збору пецярбуржца Вадзiма Кустава.

Некалькi дзясяткаў вiншаванняў з Калядамi i Новым годам на адмысловых паштоўках дайшлi да магiлёўскай публiкi праз сто гадоў. Большасць з iх паходзiць з хатняга архiва сям'i Кустава, якi сам працуе ў музеi гiсторыi рэлiгii Санкт-Пецярбурга.

— Я хачу не проста паказаць прыгожыя паштоўкi, але перадаць культурна-гiстарычную атмасферу тых часоў, — гаворыць збiральнiк.

Напэўна, адным з самых папулярных персанажаў калядных паштовак былi анёлы. У асноўным — у выглядзе прыгожых маладых жанчын з яснымi позiркамi i вялiкiмi крыламi за спiнай. А вось маленькiя анёльчыкi з ружовымi шчочкамi гуляюцца з гiрляндамi вакол бутэлькi шампанскага.

Паштоўка з маладой прыгожай паненкай у шыкоўных строях з фiялкамi навокал надрукавана ў Парыжы. Тут пра зiмовае свята нагадвае толькi надпiс "З Новым годам!" На iншай паштоўцы станiстая прыгажуня варожыць на Каляды з люстэркам у зiмовым двары.

з фiялкамi навокал надрукавана ў Парыжы. Тут пра зiмовае свята нагадвае толькi надпiс "З Новым годам!" На iншай паштоўцы станiстая прыгажуня варожыць на Каляды з люстэркам у зiмовым двары.

Адна з паштовак паходзiць з дабрачыннага выдавецтва "Святы Яўген". На ёй — немудрагелiстыя вавёркi на дрэве, алегрошы ад такiх паштовак накiроўвалiся на дабрачыннасць.

— Дарэчы, само таварыства "Святы Яўген" месцiлася ў там раёне Санкт-Пецярбурга, якi меў назву Калядны, — дадаў Вадзiм Кустаў. — Там было дзесяць Калядных вулiц, якiх пасля рэвалюцый перайменавалi ў Савецкiя. У гэтым раёне таксама быў храм у гонар Нараджэння Хрыстова, i райкам партыi, якi размяшчаўся непадалёк, таксама называлi Калядным…

На некаторых паштоўках скрозь зiмовыя пейзажы праглядаецца вежа, падобная на нашу магiлёўскую Ратушу. Гэта, тлумачыць збiральнiк,экспартны варыянт з Германii. Нават без еўрапейскага сiмвала самакiравання паштоўкi з замежнымi малюнкамi няцяжка пазнаць: яны зiхацяць аптымiзмам, анёлы ўсмiхаюцца, дзецi шчаслiвыя. Наадварот, на паштоўцы рускай мастачкi Лiзаветы Бен двое бедна апранутых сялянскiх дзяцей цягнуць з лесу ялiну i пусты кошык.

У пачатку ХХ стагоддзя былi папулярныя i паштоўкi з нумарам Новага года: напрыклад, 1904 i 1916. На адной з такiх ёсць надпiс нiбыта дзiцячай рукой: "Памяць ад Байковай Нiны". Хто была гэта Нiна? Што з ёй сталася ў вiры другой сусветнай вайны i рэвалюцый?..

Вучнi вiншуюць з Калядамi дырэктара камерцыйнага вучылiшча. Служанка жадае найлепшага ў новым, 1912, годзе сваiм панi i пану. У адной з паштовак сярод вiншаванняў згадваюцца харчы — бульба i мёд. Але ў большасцi навiнаў i ўвогуле слоў мала: найбольш месца займае адрас, бо самакалядная паштоўка — гэта не нагода пiсаць пра надзённыя справы, а знак увагi да сваякоў i знаёмых. Лiтаральна некалькi слоў тонкiм i, шчыра сказаць, маларазборлiвым почыркам.

Што ж, часiны мяняюцца. Праз некалькi кварталаў ад Ратушы,на Магiлёўскiм галоўным паштамце — свая актуальная выстава паштовак. Сучасныя калядныя i навагоднiя паштоўкi маюць iншыя сюжэты: казачныя зiмовыя пейзажы, стылiзаваныя i ўпрыгожаныя елкi, усялякiя тыгры як сiмвал надыходнага 2010 года. За 1,5-2 тысячы рублёў можна ашчаслiвiць сваякоў i сяброў не ўжо звычным СМС, а прыгожай паштоўкай.

І хоць усё больш нашых сучаснiкаў дасылае вiншаваннi на электронныя паштовыя скрынi, Вадзiм Кустаў упэўнены, што звычайныя паштоўкi нiколi не знiкнуць. У сям'i пецябургскага збiральнiка захавалася традыцыя пiсаць вiншаваннi сваёй рукой i дасылаць iх на паштоўках. I людзям прыемна патрымаць у руках, i нашчадкам застанецца сведчанне новай эпохi.

Газета «Звязда» (№240 за 18 декабря 2009 года)

Все новости | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати