Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 12.10.09

Газета «Белорусская нива» Да адрасата - і ў дождж, і ў свята (№187 за 9 октября 2009 года)

Ніна ГаўрылаваБеларуская пошта канкурэнцыі з боку Інтэрнэту не баіцца. Яна… пасябравала з ім! Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі — сёння на службе ў нашых паштароў. І будучыня РУП “Белпошта”, як лічыць намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Ніна Гаўрылава, — менавіта ў развіцці сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Дзякуючы Інтэрнэту, аплаціць уласную кватэру, тэлефон, ваду і газ для нашых грамадзян не праблема з любога кутка краіны. Больш таго, зараз у РУП “Белпошта” ўводзіцца сістэма дыстанцыйнай аплаты паслуг праз мабільны тэлефон ці банкаўскія пластыкавыя карткі. У паштовым аддзяленні цяпер можна аплаціць і падаткі. І нават набыць чыгуначны білет.
Распаўсюдзілася так званая гібрыдная пошта. Кліенту дастаткова прынесці на пошту рукапісны ліст, там яго апрацуюць і адправяць праз электронную пошту ў іншае аддзяленне паштовай сувязі. А ўжо там пісьму зноў нададуць “папяровы выгляд” і даставяць адрасату. Такім чынам, шлях ліста звычайна скарачаецца на некалькі дзён.
Сёння супрацоўнікі беларускай пошты працуюць над яшчэ адным важным праектам у сферы інфармацыйных тэхналогій, які дазволіць нашым суайчыннікам нават у адаленых ад сталіцы абласных цэнтраў і раёнах мець доступ да дзяржаўнага інтэрнэт-рэсурсу “Электронная Беларусь”, у тым ліку і праз сетку аддзяленняў паштовай сувязі. Тэхнічныя магчымасці гэта дазваляюць. Па словах Ніны Сямёнаўны, на гэты момант усе аддзяленні паштовай сувязі ў рэспубліцы камп'ютарызаваны, створана больш за тысячу пунктаў калектыўнага доступу ў Інтэрнэт. Ёсць такія і ў аграгарадках. Дарэчы, у сельскай мясцовасці, нягледзячы на развіццё інфармацыйных тэхналогій, паштальён застаецца, бадай, самым жаданым чалавекам у хаце. Ён і пісьмо прынясе, і падпіску на газету ці часопіс аформіць, і плацяжы прыме. І нават муку з цукрам ды іншымі таварамі, калі будзе ў тым патрэба, заказчыку прынясе.
Так што са з'яўленнем Інтэрнэту менш працы ў беларускіх паштароў не стала. Дарэчы, толькі летась яны прынялі і даставілі 280 мільёнаў штук адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі, амаль пяць мільёнаў пасылак, 110 тысяч адпраўленняў міжнароднай паскоранай пошты. Між іншым абмен карэспандэнцыяй з краінамі свету для беларусаў стаў магчымы з уступленнем Беларусі ў Сусветны паштовы саюз. Сёння адзначаецца 135 гадоў з моманту яго заснавання, а таксама — Сусветны дзень пошты. У нашай краіне святкуюць супрацоўнікі ўсіх шасці абласных філіялаў РУП “Белпошта”, аўтатранспартнай вытворчасці, філіялу “Вузел спецыяльнай сувязі”, вытворчасці “Мінская пошта”. Але гэта не значыць, што паштальёны будуць адпачываць. Яны па-ранейшаму гатовы дастаўляць лісты, віншавальныя паштоўкі і газеты ў нашыя дамы.
Дарэчы, за мяжой беларускую пошту лёгка пазнаюць па марках.
- Мы імкнемся да таго, каб на нашых знаках паштовай аплаты ўсе надпісы былі на беларускай мове, — гаворыць Ніна Гаўрылава. — Добра разумеем, што маркі — гэта своеасаблівы “таварны знак” нашай краіны і адлюстроўваем на іх у першую чаргу беларускія помнікі гісторыі, культуры, архітэктуры. Імкнемся перадаць самабытнасць краіны. Дарэчы, серыя марак пад назвай “Беларускае адзенне” аказалася вельмі папулярнай.
Вялікім попытам у замежных калекцыянераў карыстаюцца і маркі з выявамі нашых жывёл, раслін. Толькі ў мінулым годзе беларуская пошта рэалізавала марак ажно на 170 тысяч долараў. Чым, між іншым, зрабіла свой унёсак у прыток валюты на Беларусь.
Газета «Белорусская нива» (№187 за 9 октября 2009 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати