Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 09.10.09

Газета «Звязда» У пастаянным пошуку (№190 за 8 октября 2009 года)

Ёсць нагода!

Каляндар багаты на святы. У тым лiку прафесiйныя — дзень будаўнiка, шахцёра, аўтамабiлiста i дарожнiка, настаўнiка, архiвiста, мытнiка, работнiкаў сельскай гаспадаркi, лесу…

Прычым ёсць прафесiя, прадстаўнiкi якой могуць прымаць вiншаваннi двойчы: 7 мая, у дзень работнiкаў радыё, тэлебачання i сувязi, i 9 кастрычнiка…

Менавiта ў гэты дзень 1874 года (135 гадоў таму!) быў створаны Сусветны паштовы саюз (СПС), мiжнародная арганiзацыя, якая аб'ядноўвае 191 краiну свету. У тым лiку i Беларусь.

На прэс-канферэнцыi, прысвечанай Сусветнаму дню пошты,намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi краiны Нiна Сямёнаўна Гаўрылаваiнамеснiк генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Iрына Iгнацьеўна Саксонавараспавялi пра высокiя адзнакi СПС, якiмi ўганараваны амаль 30-тысячны калектыў айчынных паштавiкоў. Гэта сертыфiкаты адпаведнасцi сiстэмы менеджменту якасцi СТБ ISО 9001-2001, залатога ўзроўню ў галiне кiравання якасцю мiжнароднай паштовай службы, сярэбранага — у праграме кантролю i адзнакi якасцi працы Кааператыва EMS. Летась прадпрыемства "Белпошта" ўзнагароджана за лепшы праект кiравання якасцю.

Трэба падкрэслiць тое, што на постсавецкай прасторы падобнымi адзнакамi могуць паганарыцца хiба паштавiкi з Украiны ды Азербайджана, падкрэслiла спадарыня Гаўрылава.

Як i тое, што сёння РУП "Белпошта" — гэта адзiны вытворча-тэхналагiчны комплекс з 6 абласнымi фiлiяламi i фiлiялам "Вузел спецыяльнай сувязi", вытворчасцю "Мiнская пошта" i аўтатранспартным прадпрыемствам, са 117 вузламi паштовай сувязi i амаль 4000 аддзяленняў…

Што паказальна — раней яны падраздзялялiся, так бы мовiць, па месцы знаходжання — на гарадскiя i вясковыя (якiх, да слова, утрая больш). Але ў апошнi час з'явiлiся яшчэ i перасоўныя: дзякуючы iм жыхары нават самых аддаленых вёсак i хутароў могуць атрымаць як прывычныя паслугi (кшталту дастаўкi пенсiй i перыядычных выданняў, прыёму ўсiх вiдаў плацяжоў, афармлення падпiскi…), так i новыя — з прымяненнем iнтэрнэт-тэхналогiй.

Што гэта за паслугi, больш-менш прасунутым клiентам пошты з гарадоў, аграгарадкоў i нават большасцi вёсак распавядаць не трэба. Праз сайт "Белпошты" сёння можна падпiсацца на патрэбныя выданнi, купiць канверты i маркi, з дапамогай мабiльных тэлефонаў разлiчыцца за ўсе паслугi.

Але гэта, як падкрэслiла спадарыня Гаўрылава, зусiм не азначае, што прадпрыемства можа адмовiцца ад прапановы паслуг дома, ад дастаўкi i продажу тым жа вяскоўцам ужо прывычных для iх мяшка мукi альбо цукру. Прыбыткi ад гэтага вiду дзейнасцi, зазначыла Нiна Сямёнаўна, складаюць не больш за 5 адсоткаў, але важныя не толькi яны, важная ўдзячнасць людзей, сацыяльная значнасць гэтай ды i iншых паслуг.

Варта сказаць i пра iх даступнасць. Што ёсць, тое ёсць — жыхары Беларусi куды менш цяпер пiшуць лiстоў… Але зусiм не па той прычыне, што лiставанне стала дарагiм: дастаўка звычайнага пiсьма па краiне па-ранейшаму каштуе 260 рублёў. Таму ахвотных узяць на сябе гэтую паслугу, а таксама дастаўку СМI ў аддаленыя вёскi, на хутары няма i, вiдаць, не будзе. Што датычыцца iншых вiдаў дзейнасцi, то Мiнiстэрствам сувязi i iнфарматызацыi было выдадзена 14 лiцэнзiй, уладальнiкi 10 з iх працуюць i цяпер — ажыццяўляюць падпiску, дастаўляюць перыядычныя выданнi ў гарадах.

Што датычыцца аддаленых населеных пунктаў, то iх па-ранейшаму абслугоўваюць аператары паштовай сувязi, паштальёны… Сярод якiх, як падкрэслiла намеснiк генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" спадарыня Саксонава, штогод праводзяцца конкурсы прафесiйнага майстэрства, што садзейнiчае абмену вопытам, творчаму росту, маральнаму ды i дадатковаму матэрыяльнаму заахвочванню кадраў, iх замацаванню на прадпрыемстве…

Iншымi словамi, беларуская пошта — у пастаянным пошуку, у пастаянным руху наперад i ў пастаянным клопаце. Прагучала, прынамсi, iнфармацыя пра выпуск канвертаў i больш чым 800 (з 1992 года) сюжэтаў марак, пра iх поспех (у тым лiку на замежных выставах), пра тое, што на падыходзе да пакупнiкоў прыгожыя паштоўкi з Калядамi i Новым годам…

Паштовак з Сусветным днём пошты ў продажы, на жаль, няма. Але ж, калi хочацца некага павiншаваць, можна выбраць iншую. У тым лiку — з прафесiйным святам.

I яна яшчэ паспее дайсцi.

Валянцiна Доўнар.

Газета «Звязда» (№190 за 8 октября 2009 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати