Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 21.09.09

Газета «Звязда» Звязда — гэта супер, Звязда — гэта клас! (№172 за 12 сентября 2009 года)

Менавiта так можна перафразаваць радасць 5-гадовага жыхара Пiнска Данiiла Лiсiцкага, якi трапiў на "фотасесiю", можна сказаць, выпадкова. Проста ён прыйшоў са сваёй бабуляй, паштальёнам 4-га аддзялення сувязi Пiнскага РВПС Валянцiнай Баговiч па каштоўны прыз ад газеты — фiрменным насценным гадзiннiкам, што дастаўся ёй па вынiках конкурсу "Прыз — руплiваму паштальёну" (Валянцiна Сцяпанаўна змагла павысiць падпiску на "Звязду" ўтрая).

Выхаванец дзiцячага садка так гулка шчабятаў пра свае надзённыя справы, пра тое, якая цудоўная ў яго бабуля, што адразу "раскалоў" газету на фiрменную бейсболку. Пасля гэтага хлапчук дадаў, што кепку будзе насiць выключна па святах альбо ў дзiцячы садок, а на вулiчныя прагулкi накiне шапку са старых запасаў. На заканчэнне сваёй адкрытай i шчырай прамовы паабяцаў, што з гэтага часу ён сапраўдны звяздовец i будзе рэкламаваць газету сярод сваiх знаёмых i калег па "цэху".

Вядома ж, мы не патрабавалi ад дзiцяцi такой клятвы, таму калi Данiiл будзе проста хадзiць у "Звяздзе", каб сонца раптам не напякло, то будзем вельмi рады. А вось бабулi, вiдаць, прыйдзецца пастарацца ў павелiчэннi колькасцi падпiсчыкаў на найстарэйшае беларускамоўнае выданне. І не толькi дзеля ўнука, але яшчэ i з-за таго, што галоўны прыз для паштальёнаў — халадзiльнiк "Атлант". У якасцi "суцяшальнага" можа выступiць мiкрахвалевая печ альбо электрапрас.

Менавiта такi "святочны" набор, толькi замест халадзiльнiка быў каляровы тэлевiзар "Вiцязь", прыхапiлi з сабой журналiсты "Звязды" падчас чарговай паездкi па краiне з "агiтацыйнай" мэтай.

Пасля вiзiтаў ветлiвасцi на Мiншчыну — у Слуцк, Салiгорск i Любань, дзе прайшлi перамовы з мясцовымi iдэолагамi i на вузлах паштовай сувязi, першым месцам для раздачы прызоў сталi Жыткавiчы. Прыемна, што ў гэтым палескiм кутку Гомельшчыны "Звязду" добра ведаюць i паважаюць. Таму на сустрэчу на мясцовым раённым вузле паштовай сувязi, дзе за заслугi перад "Звяздой" электрапрасам была ўзнагароджана паштальён Ганна Рыдзецкая, з задавальненнем прыбыў намеснiк старшынi Жыткавiцкага райвыканкама Валерый Рагалевiч. Начальнiк РВПС Ягор Шабаеў павiншаваў паштальёна (на здымку) з каштоўным прызам i выказаў надзею, што гэта толькi пачатак у вялiкай падпiсцы на "Звязду".

Самым ураджайным дзень аказаўся для звяздоўцаў, якiя пражываюць у Лунiнецкiм раёне. Тут удача ў выглядзе тэлевiзара ўсмiхнулася нашай даўняй падпiсчыцы Лiдзii Мартыненцы з Мiкашэвiчаў i паштальёну АПС Вулька-2 Кацярыне Ходзiнай — ёй дасталася мiкрахвалевая печка "Самсунг". Намеснiк старшынi Лунiнецкага райвыканкама Вiктар Рафаловiч падкрэслiў, што "хто падпiсваецца — той мае", i разам з начальнiкам iдэалагiчнага аддзела Анатолем Захаркевiчам адзначылi: для iхняга края — гэта не мяжа, таму ў самы найблiжэйшы час колькасць падпiсчыкаў на "Звязду" ў гэтым рэгiёне павiнна ўзрасцi.

З улiкам таго, што ўрачыстасцi па ўручэннi каштоўных прызоў адбывалiся на раённым вузле паштовай сувязi, то сваю калегу павiншаваць падахвоцiлiся амаль усе яго работнiкi, а вось тэлевiзар для пенсiянеркi Лiдзii Аляксандраўны Мартыненкi атрымала яе знаёмая, настаўнiца сярэдняй школы з Мiкашэвiчаў Алена Браднiцкая.

I гэта нядрэнна, бо ёсць верагоднасць, што ў асяроддзi настаўнiкаў таксама вырасце цiкавасць на "Звязду".

Зрэшты, чарговы выезд "у людзi" яшчэ раз пацвердзiў меркаванне, што наш чалавек вельмi лёгкi на пад'ём i гатовы ўзяць любыя вяршынi. Таму мы ўпэўненыя, што заваяванне звяздоўскiх "парнасаў" па названым маршруце таксама не за гарамi.



Газета «Звязда» (№172 за 12 сентября 2009 года)

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати