Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 26.07.09

Газета «Звязда» Просiм мiру i спакою для краiны, а ўсiм людзям — здароўя (№137 за 25 июля 2009 года)

24 лiпеня ў Быхаве адзначылi 350-годдзе Баркалабаўскага абраза Божай Мацi. Сотнi людзей сабралiся ў Свята-Троiцкiм храме i вакол яго, каб адзначыць свята цудатворнага абраза. Вернiкi з Магiлёва i Бабруйска прайшлi хросным ходам у Быхаў. Сюды прыехалi паломнiкi з самых розных куткоў Беларусi.
 
Сем'i з маленькiмi дзецьмi, старыя i маладыя людзi iмкнулiся працiснуцца ў царкву, каб паставiць свечку i дакрануцца да Баркалабаўскай Божай Мацi. Старажытны абраз, упрыгожаны кветкамi, ззяў пазалотай у святле шматлiкiх свечак.

— Я схiляюся перад гэтым абразам, — сказаў 80-гадовы жыхар Быхава Рыгор Чэрствы. — Заўсёды iду да яго, прашу дапамогi цi ўдачы, i мне абавязкова шанцуе.

— Я веру ў Бога i навуку, — паведамiла Лiлiя Савельеўна, абдымаючы двух унукаў у святочных строях. — Навука дае нам лекi, а Бог нас захоўвае. Буду прасiць у Баркалабаўскай Божай Мацi мiру, здароўя i дабрабыту для ўсiх людзей на зямлi.

— Мы прыехалi ў Быхаў з Мазыра, таму што шмат чулi пра цудатворны абраз, — расказалi Аксана i Юрый Канановiчы, якiя здолелi трапiць у храм з трыма маленькiмi дочкамi. — Хочам прасiць здароўя. Спадзяёмся i верым.

— Я папрашу, каб мая вучоба была паспяховая i каб мае сёстры былi здаровыя, — сказала дзяўчынка Марыя.

Пасля службы i традыцыйнага хрэснага ходу вакол царквы адбылася свецкая частка святкавання юбiлею. У памятным гашэннi паштовай маркi "350 гадоў Баркалабаўскаму абразу Божай Мацi" бралi ўдзел намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Нiна Гаўрылава, епiскап Бабруйскi i Быхаўскi Серафiм, намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня Быхаўскага райвыканкама Мiкалай Кароцiн i iншыя.

— Наша правiнцыя жыве вельмi актыўным i багатым духоўным жыццём, — падзялiлася сваiмi ўражаннямi Нiна Сямёнаўна Гаўрылава, якая ўпершыню пабывала на свяце Баркалабаўскага абраза. — Гэта жыццё змяшчае ў сабе не толькi iмкненне патрапiць на канцэрт моднага выканаўцы, але i шанаванне святыняў нашай дзяржавы, памяць пра нашых продкаў i данiну павагi ўсяму, што рабiлася да нас. Я абавязкова падыду да абраза, каб папрасiць для краiны мiру i спакою, а для сяброў i сваякоў — здароўя. I веру, што гэта абавязкова спраўдзiцца.

Епiскап Бабруйскi i Быхаўскi Серафiм звярнуў увагу людзей, што юбiлей цудатворнага Баркалабаўскага абраза адзначаецца ў Год роднай зямлi, калi ўсе iмкнуцца захаваць i памножыць духоўныя багаццi беларускага народа.

— Сёння мы звяртаемся са шчырай малiтвай да старажытнага абраза Божай Мацi, каб яна памiлавала нас i захавала наш край, — сказаў уладыка Серафiм. — Няхай Баркалабаўскi абраз, якi захаваўся праз стагоддзi i лiхалеццi, сапраўды захоўвае нашых людзей, нагадвае iм пра вечныя духоўныя багаццi народа.

Падчас святкаванняў юбiлею ў Быхаве адбылiся канцэрт самадзейных калектываў i выступленне вайсковага аркестра, прайшлi выставы народнай творчасцi i праваслаўнай лiтаратуры. Вялiкi кiрмаш у свята Баркалабаўскага абраза Божай Мацi — гэта старажытная традыцыя, якую iмкнуцца адрадзiць на Быхаўшчыне.
Газета «Звязда» (№137 за 25 июля 2009 года)

Все новости | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати