Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 30.06.09

Газета «Звязда» Марка на штабных картах (№119 за 30 июня 2009 года)

Нацыянальным мастацкiм музеi сталiцы адкрылася шостая фiлатэлiстычная выстава "Белфiла-2009", прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Тут сабраныя экспанаты калекцыянераў-фiлатэлiстаў з Расii, Украiны, Польшчы, Лiтвы, Азербайджана i розных куткоў Беларусi.
 
- Экспазiцыя марак уражвае сваёй разнастайнасцю i выбарам тэм. Але асноўная адна — вайна, i менавiта яна прасочваецца амаль што на ўсiх стэндах, — адзначыла, адкрываючы выстаўку намеснiк мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi краiны Нiна Гаўрылава. Паводле яе слоў, задачы VI Нацыянальнай фiлатэлiстычнай выставы "БЕЛФIЛА-2009" — патрыятычнае выхаванне моладзi на гераiчных прыкладах нашай слаўнай гiсторыi, прыцягненне ўвагi грамадскасцi да пытанняў развiцця фiлатэлii ў рэспублiцы.

Гасцям з Украiны i Расii, Азербайджана i Беларусi выпала ганаровае права правесцi цырымонiю гашэння маркi прысвечанай 65-годдзю вызвалення нашай краiны ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. Пасол Украiны ў БеларусiIгар Лiхавызазначыў, што марка — гэта вiд мастацтва, якi нясе ў сабе пэўны гiстарычны змест, таму заслугоўвае нашай агульнай увагi.

На стэнда'х — i лiсты з фронту, дзе для раздрукоўкi марак, калi не хапала паперы, выкарыстоўвалi штабныя карты. Уражвае "Палявая пошта 1941-1945" Льва Коласава, дзе сабраны паштоўкi непасрэдна з поля бою.

Мяне асабiста вельмi зацiкавiла калекцыя"Лес i чалавек праз стагоддзi", якую больш за чатыры гады збiраўВалерый Андраюкi якая атрымала ўзнагароды ў Германii i Кiтаi. Самы стары па часе стварэння экспанат у экспазiцыi калекцыянера адносiцца да 1864 года. Ёсць i ваенныя маркi, якiя рабiлi з фанеры, бяросты.

Упершыню на выставе Белфiла за ўсе часы яе iснавання выстаўлена калекцыя"Свет фiлатэлii", якая раней iснавала толькi ў электронным варыянце. Менавiта гэта калекцыя змяшчаепершую арыгiнальную марку 1840 годаразам з паштоўкай i пячаткай, якую можна лiчыць пачаткам фiлатэлii. Першыя паштовыя маркi былi зробленыя ў форме звычайнага прамавугольнiка. Але ў1853годзе змянiлi сваю форму на трохвугольнiк у выглядзе знакамiтага Мыса Добрай Надзеi. Пасля з'явiлiся спецыяльныя газетныя маркi для аплаты перасылкi газет падпiсчыкам. Iх гiсторыя пачалася ў1851у Аўстрыi, i былi гэта знакамiтыя Меркурыi. Пошта Эмiратаў у2003годзе выпусцiла серыю з 3-х марак на пласцiнках са срэбра, золата i плацiны, да кожнай з якiх даецца сертыфiкат у выглядзе пласцiкавай карткi i прыгожа аформленага апiсання. А ў2008годзе тут жа былi прыдуманыя маркi-СD-дыскi, якiя спакоўваюцца ў спецыяльны канверт i могуць быць выкарыстаны ў якасцi знака паштовай аплаты. Гэтыя дыскi яшчэ можна паслухаць.

Яўген Цеглявец, наш госць з Украiны, член асацыяцыi беларускай фiлатэлii лiчыць, што марак, паштовак, магчыма, у хуткiм часе не будзе наогул: "Магчыма, будуць нейкiя штрых-коды, якiя будуць абавязкова кантралявацца дзяржаўнымi структурамi, таму што ўсю неабходную iнфармацыю пра чалавека можна будзе знайсцi ў iнтэрнэце. Гэта эканамiчна выгадна".

, наш госць з Украiны, член асацыяцыi беларускай фiлатэлii лiчыць, што марак, паштовак, магчыма, у хуткiм часе не будзе наогул: "Магчыма, будуць нейкiя штрых-коды, якiя будуць абавязкова кантралявацца дзяржаўнымi структурамi, таму што ўсю неабходную iнфармацыю пра чалавека можна будзе знайсцi ў iнтэрнэце. Гэта эканамiчна выгадна".

Выстава працуе да 10 лiпеня.

Газета «Звязда» (№119 за 30 июня 2009 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати