Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 11.06.09

Газета «Звязда» Дзень падпiсчыка «Звязды» ў Клецку (№106 за 11 июня 2009 года)

Дзень падпiсчыка Мiнскай вобласцi праводзiцца штогод. Журналiсты прыязджаюць у раённыя аддзяленнi сувязi, право-дзяць прэзентацыi выданняў, разыгрываюць прызы i сустракаюцца са сваiмi чытачамi. Сёлета мiнскi фiлiял РУП "Белпошта" запрасiў нас у Клецк<І>.

Узяўшы пад пахi падарункi (кепкi, майкi, кубкi i iнш.), мы разам з працаўнiкамi фiлiяла выехалi з Мiнска. Клецк сустрэў ясным небам, духатой i яркiм сонейкам.

— Вы патрапiлi якраз у час, — паведамiла намеснiк начальнiка Клецкага вузла сувязi Наталля Зайкоўская. — Сёння людзi атрымоўваюць зарплату, таму падпiска iдзе даволi актыўна.

Ва ўпрыгожанай шарыкамi паштовай зале, куды нас правяла Наталля Мiхайлаўна, некалькi чалавек праглядалi часопiсы i газеты.

Першым нашым падпiсчыкам аказаўся сам начальнiк вузла сувязi Андрэй Сазановiч. Ён чатыры гады чытае нашу газету.

— З таго часу, як на працу прыйшоў, "Звязду" выпiсваю, — кажа Андрэй Уладзiмiравiч. — Чытаю ўсё ад першай старонкi i да анекдотаў. Мне падабаюцца артыкулы на эканамiчную тэматыку i навiны. Шчыра кажучы, не звяртаю ўвагi на iмёны журналiстаў. З укладак чытаю ўсё, акрамя "Местного самоуправления". Яна больш спецыялiзаваная.

З лёгкай рукi Андрэя Уладзiмiравiча да нас пачалi падыходзiць клецкаўчане.

Пенсiянер Леанiд Жылевiч пастаянна чытаў "Звязду" ў мясцовай бiблiятэцы. Сёння, у дзень падпiсчыка, разам з унучкай Вiталiнай прыйшоў на пошту заплацiць за камунальныя паслугi. Убачыўшы прэзентацыю газеты, вырашыў аформiць падпiску на тры месяцы.

— Нездарма мы прыйшлi, — гледзячы на ўнучку Вiталiну, кажа Леанiд Мiкалаевiч. — Нездарма ў бабулi грошай прасiлi. Вунь нам i падпiску аформiлi i падарунак далi.

Усмiхаючыся i дзякуючы "Звяздзе", Леанiд Мiкалаевiч з унучкай пашпацыравалi дамоў.

— Афармляйце падпiску, — прапаноўвала наведвальнiкам пошты Ала Цiханава, аператар па падпiсцы (мiж iншым, Ала Цiханава таксама з'яўляецца нашай чытачкай). — Вунь глядзiце, да нас сёння карэспандэнты са "Звязды" прыехалi.

— Ай, добра, давай выпiшу, — махае рукой Аляксандр Слонiмскi i адлiчвае 32 800, менавiта столькi каштуе квартальная падпiска на "Звязду" для працоўных.

— Ой, а мы iншую газету звычайна выпiсваем, — засумнявалiся дзве жанчыны. Але паглядзеўшы на нашы календары з зубрамi i прыгожыя нататнiкi ды ручкi, аформiлi падпiску на квартал. — Паспрабуем, можа i цiкава будзе, — дадалi жанчыны.

А мы ў сваю чаргу павiншавалi з падпiскай i ўручылi сувенiры.

— Вы ўжо падарункi, напэўна, усе раздалi, — смеючыся, падышла Нiна Мiхалюк, супрацоўнiца раённага праектнага бюро. — А я ж таксама на "Звязду" падпiсацца хачу.

Як аказалася, Нiна Iванаўна таксама першы раз падпiсалася на нашу газету. Спадзяёмся, ёй будзе што пачытаць на нашых старонках.

За той час, пакуль мы былi на пошце, у лiк падпiсчыкаў "Звязды" дадалося восем чалавек.

Усе, хто ў гэты дзень аформiў падпiску, удзельнiчалi ў латарэi. Галоўны прыз — набор шкляных кубкаў — атрымаў наш новы падпiсчык Аляксандр Слонiмскi.

У Клецк i Клецкi раён кожны дзень адпраўляецца 745 асобнiкаў "Звязды". Iх разносяць 68 паштальёнаў, увогуле ж на вузле працуе 166 чалавек.

Падпiска, па словах Наталлi Мiхайлаўны, — гэта тое, за што жыве пошта, нягледзячы нават на шырокi спектр паслуг, якi яна аказвае.

— У сувязi з крызiсам i затрымкамi зарплаты людзi цяпер менш пачалi выпiсваць газет, — кажа Наталля Мiхайлаўна. — I ўсё гэта адлюстроўваецца на нас. А лета — цяжкi сезон. Колькасць падпiсчыкаў у гэты час, як правiла, змяншаецца. Праўда, план мы выконваем.

…Апошнi каляндар аддадзены, апошнiя словы сказаныя, i мы iзноў у дарозе. Шкада, што не сустрэлiся з усiмi пастаяннымi чытачамi, але радасна, што прыдбалi новых. Працягнуць яны чытаць "Звязду" цi не, цяпер залежыць ад нас, журналiстаў.

Газета «Звязда» (№106 за 11 июня 2009 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати