Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 08.06.09

Газета «Звязда» Халадзільнік «Атлант» - у надзейныя рукі (№103 за 6 июня 2009 года)

Газета "Звязда" працягвае радаваць сваiх падпiсчыкаў каштоўнымi прызамi, якiя былi выйграны па вынiках папярэдняй падпiсной кампанii.

Чарговы выезд "у людзi" быў звязаны з уручэннем халадзiльнiка "Атлант" нашай даўняй падпiсчыцы з Лельчыцаў Тамары Сасноўскай, а таксама насценнага гадзiннiка з лагатыпам "Звязды" паштальёну з Івацэвiчаў Вользе Талмачовай…

У вынiку мэтанакiраваная паездка ў Гомельскi i Брэсцкi рэгiёны ўключыла ў сябе яшчэ некалькi раёнаў Мiншчыны. Усяго — дзясятак пунктаў, дзе жывуць i працуюць нашы падпiсчыкi. Дадатковага адрэналiну ў кроў прыбавiла "фарсiраванне" Прыпяцi ў Петрыкаўскiм раёне. Праўда, гэта было назаўтра, калi звяздоўскi маршрут ляжаў на Брэстчыну з Лельчыцаў.

Зрэшты, яны апошнiм часам — у вялiкай "павазе" у фартуны. Год таму сюды з такой жа мiсiяй падпiсчыку быў дастаўлены каляровы тэлевiзар "Вiцязь", у сакавiку гэтага года работнiку паштовай сувязi — пыласос "Самсунг", i вось цяпер — суперпрыз.

На ўрачыстай сустрэчы, якая адбылася ў гарадской бiблiятэцы, спадарыня Сасноўская выказала шмат камплiментаў у адрас "Звязды", зазначыўшы, што ў газеце заўсёды ёсць што пачытаць, пачарпнуць шмат чаго карыснага для асабiстага жыцця. Напрыканцы Тамара Адамаўна сказала прысутным, што яна i далей будзе "сябраваць" са "Звяздой" i вельмi спадзяецца, што фартуна будзе ёй усмiхацца i дазволiць выйграць у латарэю, напрыклад, пыласос. Мiж тым удзельнiкi Дня падпiсчыка ў Лельчыцах маглi паказаць свае адмысловыя веды пра гiсторыю "Звязды" ў традыцыйнай вiктарыне i атрымаць памятныя прызы з лагатыпам газеты.

Можна не сумнявацца, што даспадобы прыйшоўся насценны гадзiннiк паштальёну АПС №5 г. Iвацэвiчы Вользе Талмачовай. Начальнiк раённага вузла сувязi Васiль Шляжко з задавальненнем уручыў прыз Вользе Iванаўне, якая працуе на прафесiйнай нiве амаль тры дзясяткi гадоў, пажадаўшы ёй яшчэ большых поспехаў у павелiчэннi колькасцi падпiсчыкаў на найстарэйшае найбеларускамоўнае выданне. А iмкнуцца ёсць куды: у новым конкурсе "Прыз — руплiваму паштальёну" на кон выстаўлены халадзiльнiк "Атлант".

Газета «Звязда» (№103 за 6 июня 2009 года)

Все новости | Январь 2020 | Декабрь 2019 | Ноябрь 2019 | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати