Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Пресса о нас / 07.05.09

Газета «Звязда» «Мы ганарымся сваёй працай» (№82 за 7 мая 2009 года)

У Дзень прафесiйнага свята работнiкаў радыё, тэлебачання i сувязi на нашы пытаннi адказвае
намеснiк генеральнага дырэктара РУП "Белпошта" Iрына САКСОНАВА.

— Беларуская пошта, — расказвае Iрына Iгнацьеўна, — у поўным аб’ёме выконвае сваю мiсiю i гэта, мабыць, самы галоўны наш працоўны вынiк. Шматтысячны калектыў i разгалiнаваная сетка аддзяленняў паштовай сувязi — гэта падмурак i аснова беларускай пошты. Дадайце да гэтага клiентаарыентаваную палiтыку нашага прадпрыемства, бесперапыннае павышэнне квалiфiкацыi супрацоўнiкаў усiх узроўняў, распрацоўку новых, канкурэнтаздольных паслуг, актыўнае пашырэнне асартыменту як паштовых, так i няпрофiльных паслуг, укараненне найноўшых iнфармацыйных тэхналогiй — i вы зможаце ацанiць патэнцыял "Белпошты".

— Як вядома, "Белпошта" выконвае розныя сацыяльныя функцыi. Якiя з iх у паўсядзённай практыцы найбольш значныя?

— Практычна ўся дзейнасць прадпрыемства накiраваная на аказанне сацыяльна значных паслуг, выкананне сацыяльнага дзяржаўнага стандарта, якi гарантуе дастаўку пошты 5 разоў у тыдзень у сельскiх населеных пунктах i 5-6 разоў на тыдзень у гарадах. Аўтаматызацыя ўсiх аддзяленняў паштовай сувязi (у тым лiку i сельскiх), арганiзацыя аўтаматызаваных перасоўных аддзяленняў сувязi — усё гэта дазволiла прадаставiць сельскаму насельнiцтву пералiк паслуг такім жа, як i ў гарадскiх аддзяленнях паштовай сувязi.

Варта адзначыць, што каля 8 тысяч сельскiх паштальёнаў аказваюць паслугi па прыёме плацяжоў, паштовых адпраўленняў, выплаце пенсiй, грашовых дапамог, пераводаў, падключэннi да сеткi мабiльных аператараў, заключэннi дагавораў розных вiдаў страхавання i шмат чаго iншага па месцы жыхарства нашых клiентаў. Асаблiва важна гэта для людзей пажылых, адзiнокiх, якiя пражываюць у аддаленых населеных пунктах. Не сакрэт, што часам паштальён для такiх людзей — адзiная сувязь са светам.

— Якiя новыя патрабаваннi, на ваш погляд, прад’яўляе сёння час i само жыццё да работнiкаў паштовай сувязi?

— Улiчваючы, што ўся наша работа так або iнакш скiраваная на пастаянную працу з клiентамi, то зразумела, што галоўнае тут — быць камунiкабельным, дасведчаным, прафесiйна граматным чалавекам.

Ну а час дыктуе свае патрабаваннi — сёння гэта яшчэ i добрае веданне камп’ютара, праграмных прадуктаў i цэлага шэрагу новых тэхналагiчных дакументаў. Таму як нiколi важнай стала падрыхтоўка персаналу. Для гэтага ў нас пастаянна дзейнiчаюць курсы павышэння квалiфiкацыi для ўсiх катэгорый работнiкаў, праводзяцца штогадовыя конкурсы прафесiйнага майстэрства.

— Якiя новыя iнфармацыйныя тэхналогii найболей запатрабаваныя сёння?

— Сучасныя iнфармацыйныя тэхналогii ўжо даўно iнтэграваныя ў паўсядзённую працу "Белпошты". Укараненне аўтаматызаванай сiстэмы "Сервер аплаты паслуг" забяспечыла магчымасць i своечасовасць праходжання ўсiх вiдаў плацяжоў, прычым не толькi мясцовых, але i мiжрэгiянальных. На 1 студзеня 2009 года ў гэтую сiстэму было ўключана больш як 120 населеных пунктаў.

Летась павялiчылася колькасць аддзяленняў паштовай сувязi, у тым лiку i ў сельскай мясцовасцi, дзе могуць абслугоўвацца трымальнiкi банкаўскiх пластыкавых картак, абсталявана 346 рабочых месцаў па прадастаўленнi доступу ў сетку iнтэрнэт, адкрыта больш за сотню пунктаў па аказаннi дылерскiх паслуг аператараў сотавай сувязi.

Развiццё сiстэмы безнаяўнай аплаты, рэалiзацыя прынцыпу "аднаго акна" ў галiне паштовай сувязi, пастаянная работа па пошуку i ўкараненнi новых формаў абслугоўвання клiентаў сталi асновай для фармiравання сеткi паштовых устройстваў самаабслугоўвання (аплатна-даведкавых тэрмiналаў) РУП "Белпошта".

Сёння на тэрыторыi краiны ўсталяваны i функцыянуюць 350 такiх тэрмiналаў, з дапамогай якiх можна ажыццявiць практычна ўсе вiды плацяжоў. Клiентаарыентаваная палiтыка "Белпошты" з’яўляецца асновай для распрацоўкi i ўкаранення новых паслуг i новых спосабаў абслугоўвання клiентаў. Перасоўнае аддзяленне паштовай сувязi — сучасная актуальная альтэрнатыва стацыянарным аддзяленням у сельскай мясцовасцi. Яно ажыццяўляе ўвесь пералiк паштовых паслуг, абсталявана камп’ютарнай тэхнiкай i сiстэмай сотавай сувязi. Гэта дазваляе прапаноўваць увесь спектр фiнансавых паслуг, прыём усiх вiдаў плацяжоў у рэжыме рэальнага часу, камунальных плацяжоў па адзiным асабовым рахунку.

— Iмiдж i аўтарытэт "Белпошты" атрымалi прызнанне як у краiне, так i на мiжнароднай арэне…

— "Белпошта" пастаянна ўдасканальвае ўвесь спектр паштовых паслуг насельнiцтву. Гэтыя намаганнi атрымалi заслужана высокую адзнаку не толькi ў нашых клiентаў. У 2007 годзе беларускай пошце былi ўручаныя дзве важныя ўзнагароды. Першая — гэта сертыфiкат Сусветнага паштовага саюза ўзроўню А (залатога) у галiне кiравання якасцю службы. Яшчэ адна ўзнагарода не менш ганаровая i значная для нас. "Сярэбраны ўзровень", якi быў прысвоены беларускай пошце Кааператывам ЕMS Сусветнага паштовага саюза. ЕMS — мiжнародная паскораная пошта, i атрыманая ўзнагарода — гэта сведчанне таго, што ўсе нарматывы i стандарты гэтай паштовай паслугi ў Беларусi адпавядаюць сусветным.

Летась РУП "Белпошта" прысвоена чарговая ўзнагарода за лепшы праект "Праверка якасцi пiсьмовай карэспандэнцыi з выкарыстаннем тэхнiчных сродкаў i праграмнага забеспячэння фiрмы "Siеmеns". Сертыфiкат быў уручаны ў лiстападзе 2008 года ў штаб-кватэры Сусветнага паштовага саюза ў Берне (Швейцарыя).

З 1 студзеня 2008 года РУП "Белпошта" было прынята ў якасцi 44-га члена Асацыяцыi еўрапейскiх дзяржаўных паштовых аператараў "Постеўроп". Актыўны ўдзел бярэ "Белпошта" i ў мерапрыемствах РСС — Рэгiянальнай садружнасцi ў галiне сувязi.

— Вашы пажаданнi да прафесiйнага свята калегам?

— Ад усёй душы хачу павiншаваць са святам увесь наш 30-тысячны калектыў! Прымiце, паважаныя калегi, мае словы падзякi i павагi. Хай вашы iмкненнi будуць высокiя! Зычу моцнага здароўя вам i вашым блiзкiм i, вядома ж, новых дасягненняў на карысць беларускай пошце i нашай краiне.


Гутарыла
Любоў Якаўлева.

Газета «Звязда» (№82 за 7 мая 2009 года)

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011 | Декабрь 2010 | Ноябрь 2010 | Октябрь 2010 | Сентябрь 2010 | Август 2010 | Июль 2010 | Июнь 2010 | Май 2010 | Апрель 2010 | Март 2010 | Февраль 2010 | Январь 2010 | Декабрь 2009 | Ноябрь 2009 | Октябрь 2009 | Сентябрь 2009 | Август 2009 | Июль 2009 | Июнь 2009 | Май 2009 | Апрель 2009 | Март 2009 | Февраль 2009 | Январь 2009 | Декабрь 2008 | Ноябрь 2008 | Октябрь 2008 | Сентябрь 2008 | Август 2008 | Июль 2008 | Июнь 2008 | Апрель 2008 | Март 2008 | Октябрь 2007
Версия для печати