Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Новости компании / 22 ФЕВРАЛЯ 2019

Белпошта правяла Дзень роднай мовы ў аддзяленнях паштовай сувязі

21 лютага ў свеце адзначаўся Дзень роднай мовы. Свята было заснавана ў мэтах захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымкі нацыянальных моў і культур.

У гэты дзень у вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама ў г. Мінску прайшло промамерапрыемства «Дзень роднай мовы».

У межах акцыі кліенты РУП «Белпошта» скарысталіся магчымасцю падпісаць і бясплатна адправіць маляўнічыя паштовыя карткі сваім блізкім па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дадзенае мерапрыемства стала выдатнай нагодай перадаць сваім родным і сябрам цёплае прывітанне і напісаць ім добрыя словы на беларускай мове.

У межах мерапрыемства наведвальнікам аддзяленняў паштовай сувязі нагадалі аб правільным адрасаванні, расказалі аб папулярным руху Postcrossing (посткросінг), расказалі аб магчымасці атрымання інфармацыі аб паслугах і навінках РУП «Белпошта» па Viber і e-mail, а таксама запрасілі прыняць удзел у дабрачыннай падпісцы «Падары дзіцяці радасць».









Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013
Версия для печати