Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Новости компании / 02 АВГУСТА 2017

Из рубрики «Пресса о нас»: Як мы развозілі пошту разам з кур«ерам

Калі бачыце па горадзе сінюю машынку з белай паласой на баку, ведайце: за рулём — паштовы кур'ер. Адным ён вязе камплект ручнікоў беларускай вытворчасці, другім — тэлефон, прысланы з Кітая, трэцім — важныя дагаворы і свежую прэсу.

За рулём паштовы кур'ер Сяргей РЫЖКОЎСКІ.

За рулём паштовы кур'ер Сяргей РЫЖКОЎСКІ.

Сённяшнюю змену мы праводзім разам з кур'ерам Сяргеем РЫЖКОЎСКІМ. На пошце мужчына працуе больш за пяць гадоў. Трапіць сюды, прызнаецца, было марай дзяцінства. Таму, калі ўбачыў на біржы вакансію кур'ера, адразу прыйшоў на гутарку.

За дзень Сяргей паспявае аб'ехаць у сярэднім 30 пунктаў па горадзе. Лагістыку маршруту дапамагае прадумаць праграма «Белтрансспадарожнік», якая ўсталявана ў яго на тэлефоне. Калі кур'ер прыязджае на месца, то адзначаецца ў праграме, і ў інтэрнэце відаць, калі якая пасылка была дастаўлена. Так бы мовіць, фіксуецца кожны крок. Таму, калі ў кагосьці ўзнікнуць пытанні да сэрвісу, усё можна праверыць.

З раніцы наш кіроўца праходзіць медагляд і атрымлівае аўто. Загружаемся на паштамце: у багажнае аддзяленне машыны Сяргей спрытна складвае некалькі каробак. Усе запячатаны. Калі ў пасылцы знаходзіцца штосьці крохкае, на ўпакоўцы стаіць адпаведнае абазначэнне, так што кур'ер бачыць, з якім грузам трэба быць звышасцярожным. Выязджаем — нас ужо чакаюць у інтэрнэт-краме абутку, дзе мы павінны забраць заказы для пакупнікоў. Гэты гандлёвы пункт далёка не адзіны, які карыстаецца паштовым кур'ерам для дастаўкі сваіх тавараў па ўсёй краіне. Больш за чатыры тысячы беларускіх інтэрнэт-крам супрацоўнічаюць з Белпоштай у гэтым кірунку. Прадпрыемства распрацавала для іх пакеты паслуг «Е-соmmеrсе». Для прадаўцоў гэта зручна: у Белпошты самая буйная лагістычная сетка па краіне.

— Мы даўно чакалі такой прапановы, — заўважае старшы менеджар абутковай інтэрнэт-крамы Оrіgіnаls Эдуард Карапецян, калі мы забіраем заказ. — Вялікая крама можа дазволіць сабе кур'ерскую сетку, а для маленькіх гэта нявыгадна. Калі яшчэ па Мінску нармальна кур'ера ўтрымліваць, то па абласцях няма сэнсу.

Мы тым часам забіраем дзве новенькія пары абутку, сядаем у аўто і рушым па маршруце далей. Туфлі даставім крыху пазней, а пакуль развозім тавары з інтэрнэт-крамы самой Белпошты. Прадпрыемства яе адкрыла ў 2015 годзе, каб прасоўваць беларускіх вытворцаў. На shор.bеlроst.bу прадстаўлены не толькі буйныя кампаніі. Асартымент велізарны — ад адзення да садовага інструменту. Паштовая крама налічвае ўжо сем тысяч пастаянных кліентаў. За апошні год колькасць заказаў вырасла ў тры разы. Большасць пакупнікоў — з Мінска, Магілёва, Ліды, Віцебска. Адметна, што даведацца пра тое, што прадаецца праз анлайн-краму, могуць і тыя беларусы, якія не карыстаюцца інтэрнэтам. Пошта выпускае адмысловыя каталогі тавараў: яны ляжаць у кожным аддзяленні. А з красавіка працуе дастаўка і па Расіі. Ужо ёсць першыя заказы.

Мы спыняемся ў Калодзішчах каля аднаго з дамоў. За пасылкай з-за варот выходзіць гаспадыня дома Надзея Кудзіна. Перадаём жанчыне вялікую каробку — там камплект пасцельнай бялізны і цацка.

Надзеі Кудзінай мы прывезлі пасцельную бялізну і цацку для дзяцей.

Надзеі Кудзінай мы прывезлі пасцельную бялізну і цацку для дзяцей.

— Я ўвогуле часта заказваю што-небудзь у паштовай інтэрнэт-краме, — расказвае жанчына. — У асноўным дзіцячае адзенне, касметыку. Задавальняе і кошт, і якасць. Тут найбліжэйшая крама прамтавараў — за тры кіламетры ад дома, а ў мяне яшчэ дзіця грудное. Таму мне зручна, калі пакупкі на дом прывозяць.

З кліентамі Сяргей Рыжкоўскі вельмі ветлівы. Расказвае, што некаторых ужо ведае ў твар. Пастаянна прывозіць міжнародныя пасылкі, маркі. Акрамя гэтага, ён дастаўляе экспрэс-лісты, канверты, можа аформіць падпіску.

Паслугі паштовага кур'ера вельмі запатрабаваны ў арганізацый. Асноўныя кліенты — банкі, мабільныя аператары, страхавыя кампаніі, буйныя прадпрыемствы. Ім дастаўляецца, напрыклад, прэса, уваходная карэспандэнцыя (нягледзячы на электронны дакументазварот, многія любяць, каб пад рукой былі і папяровыя копіі). Арганізацыям гэта выгадна: не трэба ўтрымліваць машыны, эканоміцца час сакратароў, якім няма неабходнасці хадзіць на пошту.

Усяго па краіне працуе паўтары тысячы паштовых кур'ераў. А значыць, за дзень сінія машыны прадпрыемства паспяваюць даставіць дзясяткі тысяч пасылак.

http://zviazda.by/

Вступайте в группы РУП «Белпочта» и узнавайте новости первыми:

Twitter Facebook Вконтакте Одноклассники



Все новости | Октябрь 2019 | Сентябрь 2019 | Август 2019 | Июль 2019 | Июнь 2019 | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013
Версия для печати