Версия для слабовидящих
Услуги
Тарифы
Справка

Новости компании / 15 СЕНТЯБРЯ 2015

14 верасня ў каміннай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя паштовага праекта «Тэатры Беларусі. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы».

14 верасня ў каміннай зале Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя паштовага праекта “Тэатры Беларусі. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы”. Дадзены выпуск прымеркаваны да 95-годдзя з дня заснавання тэатра.
У цырымоніі памятнага гашэння прынялі ўдзел генеральны дырэктар РУП “Белпошта” Саксонава Ірына Ігнацьеўна і мастацкі кіраўнік тэатра Пінігін Мікалай Мікалаевіч.
Паказаць значнасць Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы дазволіць немалы тыраж маркі (60 тыс.), якую змогуць убачыць у кожным кутку краіны і за яе межамі, а таксама спецыяльны паштовы штэмпель і канверт Першага дня.
Праект не магчыма было б падрыхтаваць без плённага супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Архіўныя матэрыялы, фотаздымкі спектакляў, лагатып тэатра ляглі ў аснову мастацкага афармлення паштовага праекта. Прыгожым дапаўненнем да праекта стала спецыяльная паштоўка з наклеенай маркай і гашэннем. Посткросеры могуць перасылаць яе ў розныя канцы свету як ілюстрацыю мастацкага жыцця Беларусі.
Серыя паштовых марак “Тэатры Беларусі” пачалася ў 2013 годзе выпускам паштовай маркі «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь». У тым жа годзе выпушчана паштовая марка, прысвечаная Беларускаму дзяржаўнаму тэатру лялек (Мінск), у 2014 годзе — Гродзенскаму абласному драматычнаму тэатру і Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Якуба Коласа (Віцебск). 11 верасня гэтага года выпушчана ў зварот паштовая марка «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы».
Жадаем калектыву тэатра моцнага здароўя, творчага натхнення, цікавых пастановак і ўдзячных гледачоў.

 
 
Версия для печати