Услуги
Тарифы
Справка

Новости филиала / 24.08.17

Цырымонія афіцыйнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі»

23 жніўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася цырымонія афіцыйнага гашэння канверта з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі», а таксама прэзентацыя канверта, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Янкі Брыля.
 
Мастацкай асновай канвертаў сталі партрэты Пімена Панчанкі і Янкі Брыля, выкананыя мастаком Мікалаем Рыжым; кнігі, рукапісы народнага паэта і народнага пісьменніка, пейзажныя замалёўкі паводле іх твораў.
 
 
У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел:
 
Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белпошта» Таццяна Гвоздзева;
Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Дзмітрый Яцкевіч.
 

 



 
 
Да юбілеяў паэта і пісьменніка адкрылася выстаўка «Пімен Панчанка. Кніга вандраванняў і любові…» і літаратурна-дакументальная часовая экспазіцыя «Янка Брыль. З людзьмі і сам-насам». Экспазіцыі дэманструюць матэрыялы з фондаў музея (фатаграфіі, рукапісы, лісты, кнігі) і прадметы з асабістых архіваў юбіляраў. Экспанаты даюць магчымасць прасачыць іх жыццёвы і творчы шлях.
 
Гасцямі свята сталі і прадстаўнікі футбольнага клуба «Дынама Мінск», заўзятарам якога быў Пімен Панчанка. Паэт амаль ніколі не прапускаў матчы футбольнага клуба, таму заўзятары «Дынама Мінск» разам з клубам падрыхтавалі падарунак — майку з надпісам «Панчанка 100».
 
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран і Пасольства Рэспублікі Польшча, пісьменнікі, сябры, родныя Пімена Панчанкі і Янкі Брыля, аматары творчасці беларускіх аўтараў і інш.
 
 
 
 
 
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь на працягу многіх гадоў выпускам паштовай прадукцыі ўшаноўваюць памяць беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, публіцыстаў і фалькларыстаў, перакладчыкаў і крытыкаў.
 
Выпушчаны маркі:
да 85-годдзя з дня нараджэння Івана Шамякіна;
да 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага, Кандрата Крапівы, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка;
да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, Якуба Коласа;
да 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча;
да 175-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвiча;
да 200-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча;
марка, прысвечаная творчасці Івана Навуменкі.
 
Акрамя гэтага, выпушчаны мастацкія канверты і паштоўкі, прымеркаваныя да юбілеяў Уладзіміра Караткевіча, Язэпа Семяжона, Элізы Ажэшкі, Рыгора Барадуліна, Валянціна Таўлая, Сяргея Грахоўскага, Паўлюка Багрыма.

Все новости | Май 2019 | Апрель 2019 | Март 2019 | Февраль 2019 | Январь 2019 | Декабрь 2018 | Ноябрь 2018 | Октябрь 2018 | Сентябрь 2018 | Август 2018 | Июль 2018 | Июнь 2018 | Май 2018 | Апрель 2018 | Март 2018 | Февраль 2018 | Январь 2018 | Декабрь 2017 | Ноябрь 2017 | Октябрь 2017 | Сентябрь 2017 | Август 2017 | Июль 2017 | Июнь 2017 | Май 2017 | Апрель 2017 | Март 2017 | Февраль 2017 | Январь 2017 | Декабрь 2016 | Ноябрь 2016 | Октябрь 2016 | Сентябрь 2016 | Август 2016 | Июль 2016 | Июнь 2016 | Май 2016 | Апрель 2016 | Март 2016 | Февраль 2016 | Январь 2016 | Декабрь 2015 | Ноябрь 2015 | Октябрь 2015 | Сентябрь 2015 | Август 2015 | Июль 2015 | Июнь 2015 | Май 2015 | Апрель 2015 | Март 2015 | Февраль 2015 | Январь 2015 | Декабрь 2014 | Ноябрь 2014 | Октябрь 2014 | Сентябрь 2014 | Август 2014 | Июль 2014 | Июнь 2014 | Май 2014 | Апрель 2014 | Март 2014 | Февраль 2014 | Январь 2014 | Декабрь 2013 | Ноябрь 2013 | Октябрь 2013 | Сентябрь 2013 | Август 2013 | Июль 2013 | Июнь 2013 | Май 2013 | Апрель 2013 | Март 2013 | Февраль 2013 | Январь 2013 | Декабрь 2012 | Ноябрь 2012 | Октябрь 2012 | Сентябрь 2012 | Август 2012 | Июль 2012 | Июнь 2012 | Май 2012 | Апрель 2012 | Март 2012 | Февраль 2012 | Январь 2012 | Декабрь 2011 | Ноябрь 2011 | Октябрь 2011 | Сентябрь 2011 | Август 2011 | Июль 2011 | Июнь 2011 | Май 2011 | Апрель 2011 | Март 2011 | Февраль 2011 | Январь 2011
Версия для печати