Паслугі

Посткросінг

Postcrossing (посткросінг) — міжнародны анлайн-праект, мэтай якога з'яўляецца абмен паштовымі карткамі і маркамі паміж людзьмі з розных куткоў планеты.

Галоўная ідэя такая: калі вы адправілі картку, то неўзабаве абавязкова атрымаеце ўзамен як мінімум адну ад посткросера з любога месца Зямлі. Дадзены праект бясплатны. Неабходна зарэгістравацца на сайце www.postcrossing.com, пакінуць там сваё імя і поўны паштовы адрас (лацінкай) і зрабіць першы крок: адправіць паштоўкі пяці незнаёмым людзям, адрасы якіх прапануе сістэма сайта. На паштоўцы, якую адсылаеце, неабходна адзначыць спецыяльны ідэнтыфікацыйны код, які выдаецца разам з адрасам. Атрымаўшы паштоўку, адрасат зарэгіструе яе код на сайце — і прыйдзе Ваша чарга нецярпліва зазіраць у паштовую скрыню, таму што зараз Ваш адрас будзе паказаны першаму, хто пажадае адправіць паштоўку.

Для посткросераў і проста аматараў паштовак і картак РУП «Белпошта» прапануе шырокі асартымент прадукцыі ў інтэрнэт-магазіне shop.belpost.by.