Паслугі
Тарыфы

100 гадоў з часу заснавання Беларускага Дома друку

 
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 6 снежня 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 100-годдзю Беларускага Дома друку.
 
Месца гашэння — Мінск-1.
Колер масцікі — чорны.
 
Гісторыя рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» пачынаецца 19 снежня 1917 года, калі друкарня былога Мінскага губернскага праўлення была пераймянована ў друкарню Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.
Сёння РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку» супрацоўнічае з вядучымі выдавецтвамі і рэдакцыямі Беларусі і іншых краін і з'яўляецца самым буйным паліграфічным прадпрыемствам у рэспубліцы.
 
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А».
 
Дызайн спецштэмпеля і канверта А.Мядзведзь.
 
У аснове спецштэмпеля і на канверце — лагатып РУП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку», пры садзейнічанні якога падрыхтаваны праект.
 
З больш падрабязнай інфармацыяй можна азнаёміцца тут.