Паслугі выпрабавальнай групы

Паслугі

Паслугі выпрабавальнай групы

Выпрабавальная група аддзела галоўнага энергетыка РУП «Белпошта» аказвае наступныя паслугі:

Выпрабаванне электраахоўных сродкаў

1. Выпрабаванне ізаляцыі інструмента з ізалюючымі ручкамі.

2. Выпрабаванне электраізалюючых (дыэлектрычных) пальчатак, ботаў, галошаў.

3. Выпрабаванне паказальнікаў напружаннем да 1000 В.

4. Выпрабаванне паказальнікаў напружаннем звыш 1000 Ва 10 кВ уключна).

5. Выпрабаванне электрычных клешчаў напружаннем да 1000 В.

6. Выпрабаванне электрычных клешчаў напружаннем звыш 1000 В.

7. Выпрабаванне ізалюючых штангаў напружаннем 10 кВ.

8. Выпрабаванне ізалюючых штангаў напружаннем 35 кВ.

Электрафізічнае вымярэнне (ЭФВ)

1. Вымярэнне супраціўлення ізаляцыі электраабсталявання да 1000 В.

2. Вымярэнне параметраў зазямляючых устройств.

3. Вымярэнне ўдзельнага супраціўлення зямлі (грунту).

4. Праверка злучэнняў зазямляльнікаў з зазямляемымі элементамі з вымярэннем пераходнага супраціўлення кантактнага злучэння.

5. Праверка ланцуга «фаза-нуль» (ланцуга занулення) у электраўстаноўках да 1000 В з глухім зазямленнем нейтралі.

6. Вымярэнні пры праверцы ўстройства ахоўнага адключэння (УЗА-Д) у электраўстаноўках да 1000 В.

7. Праверка працаздольнасці ўстройств аўтаматычнага рэзервовага адключэння (АУР).

Вымярэнне фізічных фактараў навакольнага асяроддзя

1. Вымярэнне ўзроўню асвечанасці і іншых нарматыўных святлотэхнічных параметраў.

2. Вымярэнне параметраў мікраклімату:

- тэмпература паветра;

- адносная вільготнасць паветра.

Выпрабавальная група аддзела галоўнага энергетыка РУП «Белпошта» акрэдытавана Дзяржаўным прадпрыемствам «БДЦА» на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025-2007 (ISO/IEC 17025: 2005). Атэстат акрэдытацыі № BY/112 2.4321. Зарэгістравана ў філіяле «Энерганагляд» РУП «Мінскэнерга» № 353/Мі-2017 ад 13 лістапада 2017 г.

Усе вынікі выпрабаванняў і вымярэнняў афармляюцца адпаведнымі пратаколамі, якія ўтрымліваюць звесткі аб значэннях параметраў і характарыстык электраўстановак і электрасетак, якія выпрабоўваюцца, даных аб выпрабаваннях, заключэння аб адпаведнасці патрабаванням ТНПА.

Паверка манометраў

1. Паверка манометраў, якія паказваюць да 1,6 МПа і прымяняюцца па-за сферай заканадаўчай метралогіі.

Атэстат акрэдытацыі BY/112 3.0296 тэрмінам дзеяння па 21 чэрвеня 2023 г. выдадзены РУП «Беларускі дзяржаўны цэнтр акрэдытацыі», які пацвярджае, што выпрабавальная група АГЭ адпавядае крытэрыям Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025-2007 (ISO/IEC 17025: 2005).

Кантакты:

Выпрабавальная група АГЭ РУП «Белпошта», 220060,

Рэспубліка Беларусь, г. Мінск,
вул. Вакзальная, д. 22, кабінет 903.

Тэл./факс: (017) 207-86-36, 222-71-53.
E-mail:
viltovski@belpost.by.

Начальнік выпрабавальнай групы АГЭ Вільтоўскі Яўгеній Валеревіч.