Плацежна-даведачныя тэрміналы РУП “Белпошта”

Паслугі

Плацежна-даведачныя тэрміналы РУП “Белпошта”

РУП “Белпошта” прапануе кліентам магчымасць простай і хуткай аплаты праз плацежна-даведачныя тэрміналы (ПДТ).

У аддзяленнях паштовай сувязі РУП “Белпошта” і на тэрыторыі пабочных арганізацый (магазіны, падатковыя інспекцыі і інш.) устаноўлена 1007 плацежна-даведачных тэрміналаў, пры дапамозе якіх кліенты могуць самастойна аплаціць шэраг паслуг:

  • камунальныя паслугі любога населенага пункта Рэспублікі Беларусь;
  • паслугі аператараў мабільнай і стацыянарнай сувязі;
  • паслугі інтэрнэт і кабельнага тэлебачання (byfly, Атланттэлекам, Дзелавая сетка, АлтаЛан, Анітэкс, Космас ТБ, Белінфанэт (ADSL), Аксіёма-сэрвіс);
  • аформіць падпіску на перыядычныя выданні;
  • плацяжы ў лік пагашэння банкаўскіх крэдытаў (ЗАТ “АБСАЛЮТБАНК”, ЗАТ “Дэльта Банк”, ЗАТ “РРБ-Банк”, ЗАТ “Ідэя Банк”, ЗАТ “Банк “Рашэнне”, ЗАТ “Цэптар Банк”, ЗАТ “Еўраторгінвестбанк”, ААТ “Хоум Крэдыт Банк”, “Прыорбанк” ААТ, ААТ “Беларускі народны банк”, ЗАТ “Мінскі транзітны банк”, ЗАТ “Банк ВТБ (Беларусь)”;
  • бюджэтныя плацяжы, у тым ліку за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, штрафы.

Акрамя гэтага, можна:

  • прасачыць па трэк-нумары шлях праходжання рэгіструемых паштовых адпраўленняў;
  • прагледзець баланс карт-рахунку па банкаўскіх плацежных картках, эмітаваных ААТ “Прыорбанк” і ААТ “Белгазпрамбанк”;
  • прагледзець даведачную інфармацыю Дзяржаўнага мытнага камітэта і Міністэрства па падатках і зборах;
  • прагледзець даведачную інфармацыю па паслугах, якія аказвае РУП “Белпошта”.

Аплаціць паслугі праз плацежна-даведачныя тэрміналы РУП “Белпошта” можна наяўнымі грашовымі сродкамі і (або) пры дапамозе банкаўскіх плацежных картак, эмітаваных банкамі Рэспублікі Беларусь, а таксама банкамі-нерэзідэнтамі.

Звяртаем увагу на тое, што камісія пры аплаце паслуг праз плацежна-даведачны тэрмінал з кліента не збіраецца!

Аплачваючы паслугі самастойна, Вы эканоміце свой час!