Паштовы маркетынг

РУП “Белпошта” прапаноўвае кліентам выгаднае і зручнае рашэнне — комплексную паслугу “Паштовы маркетынг.

“Паштовы маркетынг” дапаможа вызначыць інтарэсы і ўзровень задаволенасці вашых кліентаў, распазнаць патэнцыяльных кліентаў, вызначыць, якія дадатковыя патрабаванні неабходны для максімальнага задавальнення іх жаданняў. Наша паслуга дазволіць прыцягнуць новую аўдыторыю, расказаць пра сваю прадукцыю або паслугі. Вывучэнне патрэбнасцей кліентаў — важны спосаб атрымання каштоўных звестак, неабходных для развіцця вашай кампаніі.

“Паштовы маркетынгуключае наступны комплекс паслуг:

— раздрукоўка анкет, заяў, апытальных лістоў і іншых дакументаў на лісце фармату А4-А5;

— рассылка дакументаў адрасатам (бязадрасная, адрасная);

— правядзенне апытанняў работнікамі аб’ектаў паштовай сувязі;

— праверка запоўненых дакументаў і выстаўленне адзнак аб праверцы;

— збор, апрацоўка, перасылка, улік і дастаўка запоўненых дакументаў заказчыку.

Асноўнымі перавагамі дадзенай паслугі з’яўляюцца:

— гарантаваная якасць друку;

— высокая хуткасць перасылкі адпраўленняў;

— гарантыя высокай надзейнасці і канфідэнцыяльнасці перадачы даных;

— прывабная цэнавая прапанова;

— ахоп вялікай аўдыторыі;

— эканомія вашага часу.

Комплексная паслуга “Паштовы маркетынг” аказваецца на дагаворных умовах юрыдычным асобам.

Заказчык можа скарыстаць неабходную для яго прапанову ў межах комплексу паслугі, а таксама дадатковыя паслугі (фальцоўка, канвертаванне, наклейванне адрасных стыкераў і інш.).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на ўчастку гібрыднай пошты і распаўсюджвання рэкламы: тэл. 228-63-90, e-mail: pavluchenkova@belpost.by, vprint3@belpost.by; vprint5@belpost.by

РУП “Белпошта” — дапаможам зрабіць ваш бізнес больш паспяховым!