«Па дарозе»

РУП "Белпошта" аказвае паслугу для насельніцтва "Па дарозе".

Вам трэба тэрмінова перадаць дакументы? Вы пакінулі нешта важнае дома або ў сяброў? Хочаце перадаць падарунак сваякам і блізкім? З дапамогай паслугі "Па дарозе" РУП "Белпошта" даставіць Вашу пасылку ў найкарацейшыя тэрміны!

Паслуга "Па дарозе" аказваецца толькі фізічным асобам. Выдача пасылак праводзіцца ў вылучаных аб'ектах паштовай сувязі Рэспублікі Беларусь. Прыём пасылак у г. Мінску ажыццяўляецца ў аддзяленні паштовай сувязі № 60 (вул. Вакзальная, 22). Таксама скарыстаць дадзеную паслугу магчыма не выходзячы з дома. У г. Мінску аформіць заяўку можна па тэлефонах: 222-72-18, 222-71-52.

Паслуга "Па дарозе" аказваецца па даступных тарыфах.