Электронная марка

Паслугі

Электронная марка

РУП "Белпошта" прапаноўвае магчымасць, не выходзячы з офіса і дома, аплаціць перасылку простай і заказной пісьмовай карэспандэнцыі праз сістэму "Электронная марка", што дазволіць сэканоміць ваш час.

"Электронная марка" — гэта знак паштовай аплаты, які наносіцца на паштовае адпраўленне замест паштовай маркі і пацвярджае аплату паслуг паштовай сувязі.

"Электронная марка" ўяўляе сабой спецыяльны двухмерны штрыхкод, які распазнаецца сканерамі і ўтрымлівае наступную інфармацыю пра паштовае адпраўленне: унікальны ідэнтыфікацыйны нумар электроннай маркі, кошт перасылкі паштовага адпраўлення, інфармацыю пра адпраўшчыка і адрасата паштовага паведамлення (прозвішча імя і імя па бацьку, назва кампаніі, адрас), катэгорыю паштовага адпраўлення (простае, заказное), вагу паштовага адпраўлення.

«Электронная марка» набываецца дыстанцыйна праз Інтэрнэт і раздрукоўваецца на канверце (лісце паперы) пры дапамозе стандартных праграмных сродкаў непасрэдна ў офісе адпраўшчыка або на дамашнім камп'ютары. Для афармлення заказа неабходна зарэгістравацца ў сістэме "Электронная марка". Пасля пацвярджэння факта аплаты, сістэма інфармуе карыстальніка пра магчымасці раздрукоўкі ярлыкоў з электроннымі маркамі.

Адпраўка простай пісьмовай карэспандэнцыі, аплачанай электроннымі маркамі, ажыццяўляецца праз сетку паштовых скрынак, праз аддзяленні паштовай сувязі, карэспандэнцыя можа быць прынята кур'ерам непасрэдна ў адпраўшчыка.

Адпраўка заказной пісьмовай карэспандэнцыі, аплачанай электроннымі маркамі, ажыццяўляецца толькі праз аддзяленні паштовай сувязі, бо заказная пісьмовая карэспандэнцыя з'яўляецца паштовым адпраўленнем, якое рэгіструецца і пры прыёме якога адпраўшчыку выдаецца квітанцыя, што пацвярджае факт адпраўкі паштовага адпраўлення.

Пры адпраўцы арганізацыяй пяці і больш заказных паштовых адпраўленняў, аплачаных электроннай маркай, сістэма аўтаматычна генерыруе для спампоўвання файл электроннага спіса паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца. Дадзены спіс фарміруецца толькі пры ўмове, што пры стварэнні электроннай маркі ўнесены ўсе адрасныя даныя атрымальніка паштовага адпраўлення.

Рэалізаваныя электронныя маркі звароту і абмену не падлягаюць.

Тэрмін выкарыстання электроннай маркі складае 1 месяц з моманту аплаты.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 17 293-55-13 або па тэлефоне Call-цэнтра 154. Па пытаннях паступлення аплаты электронных марак інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 17 293-59-82.