Паслугі лінейкі «Камфорт»

Паслугі

Паслугі лінейкі «Камфорт»

РУП «Белпошта» прапаноўвае кліентам новыя паслугі лінейкі «Камфорт»*.

Паслугі лінейкі «КАМФОРТ»:

  • « Пісьмо/пасылка «Камфорт для адпраўшчыка» — у дзень атрымання адрасатам паштовага адпраўлення адпраўшчыку накіроўваецца SMS-паведамленне;
  • « Пісьмо/пасылка «Камфорт для атрымальніка» — пры дастаўцы паштовага адпраўлення атрымальніку даецца магчымасць выбраць час і ўдакладніць адрас уручэння;
  • « Пісьмо/пасылка «Камфорт для ўсіх» — атрымальніку даецца магчымасць выбраць час і ўдакладніць адрас уручэння. У дзень атрымання адрасатам паштовага адпраўлення адпраўшчыку накіроўваецца SMS-паведамленне.
  • « «Камфорт з аплачанай дастаўкай у вячэрні час» — паштовае адпраўленне дастаўляецца ў вячэрні час з 19: 00 да 21: 00. Адпраўшчыку накіроўваецца SMS-паведамленне пра дастаўку адпраўлення.

Скарыстаць паслугі лінейкі «Камфорт» можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі, падраздзяленнях «Бізнес-пошта», дома або ў офісе. Паслуга “Камфорт з аплачанай дастаўкай у вячэрні час” даступная для адпраўленняў, якія дастаўляюцца ў г. Мінску і абласных цэнтрах.

Атрымаць паштовае адпраўленне па жаданні атрымальніка магчыма дома або ў офісе, скарыстаўшы паслугу «Паштовы кур'ер», або ў сваім аддзяленні паштовай сувязі.

Галоўныя перавагі паслуг лінейкі «КАМФОРТ»:

  • SMS-паведамленне адпраўшчыка пра атрыманне пісьма/пасылкі ў дзень яго ўручэння;
  • магчымасць выбару атрымальніку найбольш зручнага для яго часу ўручэння пісьма/пасылкі і адраса дастаўкі;
  • гарантаваная дастаўка адпраўлення (у пацвярджэнне адпраўкі дакументаў выдаецца квітанцыя, уручэнне пісьма/пасылкі ажыццяўляецца пад роспіс на падставе дакумента, які сведчыць асобу);
  • эканомія вашага часу пры дастаўцы пісьма/пасылкі паштовым кур'ерам.

* — паслугі лінейкі «Камфорт» аказваюцца толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Адпраўшчыкамі і атрымальнікамі могуць быць як юрыдычныя, так і фізічныя асобы. Дадатковая інфармацыя — Call-цэнтр 154.

РУП «Белпошта» даставіць ваша адпраўленне з КАМФОРТАМ!