Гібрыдная пошта

"Гібрыдная пошта" — гэта комплексная паслуга для карпаратыўных кліентаў па раздрукоўцы, канвертаванню і рассылцы інфармацыі, атрыманай ад пастаўшчыка паслуг у электронным выглядзе.

Дадзеная паслуга прызначана для арганізацый, якія ажыццяўляюць масавыя рассылкі адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі.

РУП "Белпошта" забяспечыць:

  • раздрукоўку інфармацыі, якая прадастаўлена для рассылання ў электронным выглядзе, яе пакаванне ў канверты на сучасным абсталяванні і перасылку адпраўленняў па прызначэнні;
  • магчымасць дадатковага ўкладання ў адпраўленне (прадстаўлены Вамі рэкламны матэрыял);
  • гарантыю прыватнасці інфармацыі, перададзенай для рассылання;
  • разумныя суадносіны цаны і якасці.

Парадак аказання паслугі:

Карыстальнік паслугі (далей — Заказчык) перадае ва ўчастак "Гібрыднай пошты" (далей — Выканаўцу) электронную базу рассылкі. Працаўнікі Выканаўцы ў тэрміны, указаныя ў дагаворы, раздрукоўваюць інфармацыю для кожнага кліента асобна, што прадугледжана структурай базы. Па-за залежнасцю ад колькасці лістоў, інфармацыйны блок на папяровым носьбіце, прызначаны для аднаго кліента, укладваецца паводле ўмоў дагавора ў адно паштовае адпраўленне.

Раздрукоўка ажыццяўляецца так, каб найменне і адрас атрымальніка падчас складання дакумента і канвертавання былі бачныя праз адраснае акно пасля ўкладвання матэрыялаў у канверт.

Прадугледжваецца магчымасць дадатковага ўкладання ў паштовыя адпраўленні, якія фарміруюцца, матэрыялаў, прадстаўленых Заказчыкам у фізічным выглядзе (буклеты, календары, прызы рэкламных розыгрышаў і іншая прадукцыя).

Сфармаваныя адпраўленні перадаюцца для перасылкі па прызначэнні ў парадку, прадугледжаным для адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі (простай, заказной, або з абвешчанай каштоўнасцю ў залежнасці ад умоў дагавора на аказанне паслугі).

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах (8-017) 228 63 90, (8-017) 228 62 49. E-mail: pavluchenkova@belpost.by.