Экспартныя магчымасці РУП “Белпошта”

Паслугі

Экспартныя магчымасці РУП “Белпошта”

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” (далей РУП “Белпошта”) з’яўляецца афіцыйным распаўсюджвальнікам друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь за межамі краіны.

У сучасны момант РУП “Белпошта” супрацоўнічае ў галіне пастаўкі друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь з 8 краінамі: Расія, Украіна, Казахстан, Малдова, Балгарыя, Літва, Латвія, Германія.

Ажыццяўляюцца экспартныя пастаўкі больш чым 280 найменняў выданняў Рэспублікі Беларусь.

Па пытаннях супрацоўніцтва неабходна звяртацца ва ўпраўленне распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП “Белпошта” па адрасе: пр-т Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.

Кантактныя тэлефоны: (+375) 17 327-09-10, (+375) 17 293 55 99, факс: (+375) 17 293-55-64.

Электронныя адрасы: Chichko@belpost.by,olsidorchuk@belpost.by.

Пералік друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь, якія экспартуюцца