EMS - паскораная пошта

 

СЛУЖБА АДПРАЎЛЕННЯЎ ПАСКОРАНАЙ ПОШТЫ

EMS — EXPRESS MAIL SERVICE

 

Express Mail Service (EMS) — гэта паслуга паштовай сувязі, пры якой дастаўка і ўручэнне паштовых адпраўленняў ажыццяўляецца ў максімальна кароткія тэрміны. Аказваецца дадзеная паслуга як на тэрыторыі Беларусі, так і ў больш чым у 200 краінах і тэрыторыях свету. Адпраўленні EMS падзяляюцца на ўнутраныя і міжнародныя. У Беларусі гэтую паслугу аказвае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".

Дзякуючы ўнікальнай сетцы (прыём ажыццяўляюць усе паштовыя аддзяленні сувязі), устоянай інфраструктуры, эфектыўнай сістэме перавозак, а таксама супрацоўніцтву з Кааператывам EMS мы прапануем надзейную кур'ерскую дастаўку па прынцыпе "ад дзвярэй да дзвярэй" ва ўсе населеныя пункты Беларусі і па ўсім свеце.

Прыналежнасць паштовых адпраўленняў да службы EMS вызначаецца наяўнасцю на абалонцы адпраўлення і суправаджальных дакументах лагатыпа, які складаецца з наступных элементаў:

· трохвугольнік у форме крыла з палосамі аранжавага колеру;

· літары EMS блакітнага колеру;

· тры гарызантальныя паласы аранжавага колеру.

Паслугі EMS прадастаўляюцца юрыдычным і фізічным асобам.

Адпраўленні EMS падзяляюцца на адпраўленні, якія змяшчаюць дакументы (пісьмовыя паведамленні, рахункі, фактуры, даведкі і г. д.), і адпраўленні з таварнымі ўкладаннямі (асабістыя рэчы, прадметы культурна-побытавага і вытворчага прызначэння і г. д.). Унутрырэспубліканскія адпраўленні EMS могуць прымацца без абвешчанай каштоўнасці і з абвешчанай каштоўнасцю. Міжнароднае адпраўленне EMS можа быць застрахавана.

Лімітавая вага адпраўленняў EMS — 30кг.

Лімітавыя памеры ўнутраных адпраўленняў EMS: мінімальны — 114 мм X 162мм; максімальны: любое вымярэнне 1500мм, пры гэтым сума даўжыні і найбольшай акружнасці, узятай у любым накірунку акрамя даўжыні, 3000мм; для рулонаў: мінімальны — сума даўжыні і падвойнага дыяметра 170мм, пры гэтым найбольшае вымярэнне не меней 100мм; максімальны — сума даўжыні і падвойнага дыяметра 900мм, найбольшае вымярэнне 600мм.

Лімітавыя памеры міжнародных адпраўленняў EMS: мінімальны — 229 мм X 324мм; максімальны: любое вымярэнне 1500мм, пры гэтым сума даўжыні і найбольшай акружнасці, узятай у любым накірунку акрамя даўжыні, 3000мм; для рулонаў: мінімальны — сума даўжыні і падвойнага дыяметра 360мм, пры гэтым найбольшае вымярэнне не меней 260мм; максімальны — сума даўжыні і падвойнага дыяметра 900мм, найбольшае вымярэнне 600мм.

Адпраўленні EMS з'яўляюцца прыярытэтнымі перад астатнімі відамі паштовых адпраўленняў, г. зн. на ўсіх этапах праходжання яны апрацоўваюцца ў першую чаргу, і пасля апрацоўкі неадкладна дастаўляюцца ці перасылаюцца далей па прызначэнні найболей хуткім спосабам.