Адпраўленні па Беларусі

Паслугі

Адпраўленні па Беларусі

Адпраўленні па Беларусі — унутраныя паштовыя адпраўленні, якія прымаюцца, перасылаюцца і дастаўляюцца (уручаюцца) у межах Рэспублікі Беларусь.

Да ўнутраных паштовых адпраўленняў адносяцца:

  • адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі;
  • пасылкі (без аб'яўленай цэннасці, з аб'яўленай цэннасцю);
  • паштовыя грашовыя пераводы;
  • адпраўленні паскоранай пошты (без аб'яўленай цэннасці, з аб'яўленай цэннасцю).

Адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі падраздзяляюцца на:

  • паштовыя карткі (простыя, заказныя);
  • пісьмы (простыя, заказныя, з аб'яўленай цэннасцю);
  • секаграмы (адпраўленні для сляпых) (простыя, заказныя);
  • бандэролі (простыя, заказныя);
  • дробныя пакеты (простыя, заказныя, з аб'яўленай цэннасцю).

Простыя паштовыя адпраўленні — паштовыя адпраўленні, якія прымаюцца без выдачы квітанцыі і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі.

Паштовыя адпраўленні, якія рэгіструюцца, — паштовыя адпраўленні, пры прыёме якіх адпраўшчыку выдаецца квітанцыя і якія ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам пад распіску.