Адпраўленні “1 клас”

Паслугі

Адпраўленні “1 клас”

Адпраўленні "1 клас" — гэта ўнутраныя адпраўленні простай пісьмовай карэспандэнцыі (прымаюцца без выдачы квітанцыі і ўручаюцца (дастаўляюцца) адрасатам без распіскі) з сэрвісам "сачэнне", якія апрацоўваюцца ў прыярытэтным парадку і перасылаюцца хутчэй, чым звычайная пошта.

Для паскоранага сартавання такія адпраўленні перасылаюцца ў спецыяльных канвертах з акантоўкай чырвонага колеру і надпісам "1 клас".

Гранічныя тэрміны перасылкі і дастаўкі адпраўленняў "1клас":

  • Д+1 — паміж г. Мінскам, абласнымі (раённымі) цэнтрамі краіны;
  • Д+2 — паміж астатнімі населенымі пунктамі.

Названыя тэрміны вытрымліваюцца ў выпадку адпраўкі праз паштовую скрыню да ажыццяўлення выемкі або падачы ў аддзяленне паштовай сувязі да адпраўкі пошты. Пры адпраўцы адпраўленняў у выхадныя і святочныя дні тэрмін перасылкі будзе павялічаны на колькасць гэтых дзён.

У адпраўленнях «1 клас» перасылаюцца пісьмовыя паведамленні, дзелавыя паперы, фатаграфіі, мастацкія паштоўкі, друкаваныя рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы і іншая друкаваная прадукцыя. Перасылка таварнага ўкладанні не дапускаецца.

Для адпраўленняў «1 клас» ўстаноўлены гранічныя памеры і вага

Перавагі:

  • прыярытэт на ўсіх этапах праходжання;
  • скарочаныя тэрміны перасылкі;
  • магчымасць адсачыць дату дастаўкі адпраўлення на сайце РУП "Белпошта" ў раздзеле "Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі";
  • даступныя цэны.

Адпраўленні "1 клас" — гэта аптымальнае спалучэнне тэрмінаў і кошту перасылкі.