Паслугі
Тарыфы

Прэзентацыя мастацкага немаркіраванага канверта, прысвечанага Мікалаю Мікалаевічу Яроменку

 
На працягу многіх гадоў выпускаецца паштовая прадукцыя, прысвечаная выдатным асобам нашай рэспублікі. Так, 17 чэрвеня 2016 года адбылася прэзентацыя мастацкага немаркіраванага канверта, прысвечанага Мікалаю Мікалаевічу Яроменку — народнаму артысту СССР і БССР, дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыні Канфедэрацыі творчых саюзаў Беларусі, вядомаму ў Беларусі і СССР артысту і грамадскаму дзеячу.
 
Мастацкай асновай канверта стаў партрэт М. М. Яроменкі (мастак Міхаіл Аляксеевіч Моўчан) і фотаздымкі са збору Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. Дызайн канверта Алены Мядзведзь. Тыраж 15 тыс.
 

 
У цырымоніі памятнага гашэння, якое адбылося ў сценах Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, прынялі ўдзел:
 
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь — Барыс Уладзіміравіч Святлоў;
Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белпошта» — Таццяна Мікалаеўна Гвоздзева;
Старшыня Канфедэрацыі творчых саюзаў Беларусі — Уладзімір Іванавіч Пракапцоў;
Доктар мастацтвазнаўства, прафесар — Рычард Баляслававіч Смольскі;
Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы — Павел Іванавіч Палякоў;
Жонка Мікалая Мікалаевіча Яроменкі — Галіна Аляксандраўна Арлова.
 
 
 
 
Паштовы выпуск «Яроменка Мікалай Мікалаевіч. Артыст тэатра і кіно» стане добрым падарункам айчынным і замежным калекцыянерам.