Клiенты пра прошту

Шаноўная адміністрацыя РУП "Белпошта!" Хацеў бы выказаць падзяку супрацоўніцы Call-цэнтра Тамары за прафесіяналізм, аператыўную і высакаякасную працу з кліентамі. Прашу станоўчым чынам адзначыць працу Тамары: матэрыяльным або іншым пазітыўным чынам. З павагай,

Цярэшчанка Ігар Барысавіч, г. Мінск


Хачу выказаць шчырую падзяку паштальёну Талпыга Жане Аркадзьеўне за адказную працу, а таксама за ветлівае стаўленне і спагадлівасць. У сувязі з гэтым прашу заахвоціць матэрыяльна Талпыга Жану Аркадзьеўну.

Трубкіна Жана Барысаўна, г. Мінск


Добры дзень. Хачу выказаць сваю падзяку работнікам паштовага аддзялення Чаромушкі 213118 Магілёўскай вобласці. Вельмі аператыўна вырашылі пытанне. Супрацоўнікі ветлівыя, дружалюбныя. Дзякуй Вам за дапамогу.

Грамовіч Анастасія Фёдараўна, г. Мозыр, Гомельская вобл.


Віншую ўсіх з Новым годам! Хай усё загаданае споўніцца. Хай збудзецца ўсё добрае, што зоркамі прарочана. Мары ўсе выканаюцца і будзе так як хочацца! Віншаванні работнікам аддзялення паштовай сувязі № 117, якія заўсёды добразычліва і з усмешкай сустракаюць сваіх кліентаў. Жадаю добрага настрою ў Новым годзе і на цэлы год! Заставайцеся такімі ж цярплівымі, усмешлівымі з кліентамі. Здароўя, шчасця, радасці, удачы і ўсяго добрага вашаму цудоўнаму калектыву ў Новым годзе!

Клішэвіч С. Н. , г.Мінск


Хачу выказаць вялікую ўдзячнасць супрацоўнікам Барысаўскага аддзялення паштовай сувязі № 2 па вул.Чалаўскай. Вялікі дзякуй гэтым адказным і добразычлівым дзяўчатам. Нягледзячы на вялікі аб’ём працы, яны заўсёды сустракаюць з усмешкай і гатоўнасцю дапамагчы. Добрасумленна і дакладна выконваюць свае службовыя абавязкі. Віншую іх з надыходзячымі святамі. Жадаю здароўя, шчасця, кахання і ўдачы ў Новым Годзе! Дзякуй вам, што вы ёсць!

Грыгор’ева Наталля Іванаўна, г. Барысаў, Мінская вобл.


Хачу выказаць вялікую ўдзячнасць работніку па дагавору падраду Вярковіч Н. Г.  і страхавому сектару РУП Белпошта за разуменне, своечасовую дапамогу, якасны падыход да працы. Вялікі дзякуй і з надыходзячымі святамі!

Мекека Вольга Ігараўна, г.Мінск