Прадметы, забароненыя да перасылкі

Прадметы, забароненыя да перасылкі з Рэспублікі Беларусь

1. Забаронена перасылаць простыя і заказныя пісьмы з укладаннем прадметаў, якія падпадаюць пад абкладанне мытнымі пошлінамі.

2. Друкаваныя выданні і секаграмы не павінны мець ніякай анатацыі, не ўтрымліваць ніякага дакумента, што мае характар бягучай і асабістай перапіскі, ніякіх дакументаў, якія маюць каштоўнасць.

3. У міжнародных паштовых адпраўленнях забаронена перасылаць:

3.1. Наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсары, у тым ліку ў выглядзе лекавых сродкаў.

3.2. Ядавітыя рэчывы, якія не з’яўляюцца прэкурсарамі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

3.3. Прадметы непрыстойнага або амаральнага характару.

3.4. Кантрафактныя і пірацкія прадметы.

3.5. Алкагольную прадукцыю, этылавы спірт, піва.

3.6. Любыя віды тытунёвых вырабаў і курыльных сумесяў.

3.7. Любыя віды зброі (яе часткі), патроны да яе (іх часткі), канструкцыйна падобныя да грамадзянскай і службовай зброі вырабы. Дадаткова інфармуем, што азнаёміцца з забаронай на перамяшчэнне ў міжнародных паштовых адпраўленнях любых відаў зброі (яе частак), патронаў да яе (іх частак), канструкцыйна падобных да грамадзянскай і службовай зброі вырабаў можна на афіцыйным вэб-сайце Мінскай рэгіянальнай мытні www.mrt.customs.gov.by ў раздзеле "Фізічным асобам", падраздзеле "Перамяшчэнне службовай і грамадзянскай зброі, яе асноўных (састаўных) частак, патронаў (іх частак) і канструкцыйна падобных да зброі вырабаў".

3.8. Прадметы, якія па сваім характары або ўпакоўцы могуць уяўляць небяспеку для паштовых работнікаў, брудзіць або псаваць іншыя паштовыя адпраўленні або паштовае абсталяванне.

3.9. Дакументы, якія маюць характар бягучай і асабістай перапіскі, а таксама любога роду карэспандэнцыю, якой абменьваюцца асобы, хто не з’яўляецца адпраўшчыкам і атрымальнікам, або асобы, якія пражываюць з імі.

3.10. Выбуховыя, узгаральныя або радыеактыўныя рэчывы, а таксама іншыя небяспечныя рэчывы.

3.11. Неначыненыя выбуховыя ўстройствы і боепрыпасы, у тым ліку неначыненыя гранаты, снарады і іншыя аналагічныя прадметы, а таксама муляжы такіх устройстваў і прадметаў.

3.12. Жывых жывёлін, за выключэннем пчол, п’явак, шаўкоўнічных чарвякоў.

3.13. Расліны і грыбы, якія ўтрымліваюць наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы і іх прэкурсары, у любым выглядзе і стане, уключаючы іх плады, насенне і споры.

3.14. Тавары, якія хутка псуюцца.

3.15. Дзікарослая лекавая раслінная сыравіна.

3.16. Культурныя каштоўнасці (на адрас фізічных асоб для асабістага карыстання).

3.17. Друкаваныя і аўдыявізуальныя матэрыялы, іншыя носьбіты інфармацыі, якія ўтрымліваюць звесткі, што могуць нанесці шкоду палітычным або эканамічным інтарэсам краіны, яе дзяржаўнай бяспецы, ахове здароўя і маральнасці грамадзян, інфармацыя пра нетры.

3.18. Валюту Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

3.19. Азонаразбуральныя рэчывы.

3.20. Небяспечныя адходы.

3.21. Лом і адходы чорных, каляровых і каштоўных металаў, уключаючы паўфабрыкаты і загатоўкі ўключаных у пералік тавараў, пры экспарце і (або) імпарце якіх маюцца колькасныя абмежаванні.

3.22. Каштоўныя камяні ў любым выглядзе і стане, прыродныя алмазы, за выключэннем ювелірных вырабаў, дыскі для зубапратэзавання з іх і сусальнае золата; янтар, жэмчуг, мораны дуб; руды, канцэнтраты і прамысловыя прадукты каштоўных металаў.

3.23. Неапрацаваныя каштоўныя металы, лом і адходы каштоўных металаў, руды і канцэнтраты каштоўных металаў і сыравінных тавараў.

3.24. Мінеральная сыравіна (прыродныя неапрацаваныя камяні).

3.25. Умоўна патагенныя і патагенныя генна-інжынерныя арганізмы.

3.26. Органы і (або) тканкі чалавека, кроў і яе кампаненты.

3.27. Спецыяльныя тэхнічныя сродкі, прызначаныя для тайнага атрымання інфармацыі.

3.28. Неапрацаваныя шкуры буйной рагатай жывёлы ў перыяд з 15 студзеня па 15 ліпеня 2014 (Пастанова Савета Міністраў ад 09.01.2014 №8).

4. Прадметы, абмежаваныя да перасылкі ў міжнародных паштовых адпраўленнях:

4.1. Толькі ў пісьмах з аб’яўленай каштоўнасцю дазваляецца перасылка замежнай валюты і плацежных інструментаў у замежнай валюце на суму, якая не перавышае ў эквіваленце 200 (дзвесце) долараў ЗША, разлічаную з прымяненнем афіцыйнага курса Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дзень мытнага афармлення (Пастанова Нацбанка РБ і ДМК ад 30.04.2004 г. № 73/38).

5. Прадметы, умоўна дапушчаныя да перасылкі ў міжнародных паштовых адпраўленнях з Рэспублікі Беларусь:

Умовай прыёму наступных укладанняў да перасылкі з’яўляецца наяўнасць дазволаў адпаведных органаў.

5.1. Шыфравальныя (крыптаграфічныя) сродкі (пры наяўнасці дазволу або ліцэнзіі, выдадзеных дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам).

5.2. Калекцыі і прадметы калекцыяніравання па мінералогіі і палеанталогіі (пры наяўнасці дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь).

5.3. Віды дзікай фаўны і флоры, якія падпадаюць пад дзеянне Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай флоры і фаўны, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення ад 03 сакавіка 1973 года ад юрыдычных асоб (пры наяўнасці дазволу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

5.4. Часовы вываз радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных устройстваў (пры наяўнасці дазволу Дзяржаўнай інспекцыі Рэспублікі Беларусь па электрасувязі і інфарматызацыі).

5.5. Культурныя каштоўнасці ад юрыдычных асоб (пры наяўнасці пісьмовага дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21.04.2000 г. №557) у наступных выпадках:

— часовы вываз культурных каштоўнасцей для арганізацыі выставак, прэзентацый у трэціх краінах;

— часовы вываз культурных каштоўнасцей для ажыццяўлення рэстаўрацыйных работ і навуковых даследаванняў у трэціх краінах;

— часовы вываз культурных каштоўнасцей для ажыццяўлення гастрольна-канцэртнай дзейнасці і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў у трэціх краінах;

— часовы вываз культурных каштоўнасцей для выкарыстання ў судовых працэсах у трэціх краінах;

— вываз культурных каштоўнасцей, часова ўвезеных на тэрыторыю Мытнага саюза;

— вываз культурных каштоўнасцей фізічнымі асобамі для асабістага карыстання (у некамерцыйных мэтах).

Не патрабуецца пасведчання пры вывазе чарцяжоў і прамысловых вырабаў, а таксама прадметаў народных промыслаў і сувенірных вырабаў, аздобленых уручную, работ, выкананых дзецьмі, асабістых узнагарод, права нашэння якіх пацверджана ордэнскімі кніжкамі або ўзнагароднымі пасведчаннямі, твораў друку з дароўнымі надпісамі асобам, якія ажыццяўляюць вываз.

5.6. Спецыфічныя тавары ваеннага прызначэння (пры наяўнасці дазволу органаў унутраных спраў, дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта або дзяржаўнага камітэта ў адпаведнасці з іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь).

5.7. Хімікаты, якія падпадаюць пад рэжым кантролю Канвенцыі аб забароне распрацоўкі, вытворчасці, назапашвання і выкарыстання хімічнай зброі і яе знішчэнні, падпісанай 13 студзеня 1993 года ў Парыжы (пры наяўнасці дазволу органаў унутраных спраў, дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта або дзяржаўнага камітэта ў адпаведнасці з іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь).

5.8. Арыгіналы дакументаў нацыянальных архіўных фондаў (пры наяўнасці дазволу Міністэрства юстыцыі, Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі).

5.9. Заалагічныя і батанічныя калекцыі або іх часткі (пры наяўнасці дазволу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

5.10. Расліны (насенны і пасадачны матэрыял) пры наяўнасці фітасанітарнага сертыфіката, выдадзенага ўпаўнаважаным органам краіны-экспарцёра (у адпаведнасці з Пералікам падкаранціннай прадукцыі, якая падлягае каранціннаму фітасанітарнаму кантролю на мытнай мяжы Мытнага саюза і мытнай тэрыторыі Мытнага саюза, зацверджаны рашэннем Камісіі Мытнага саюза ад 18 чэрвеня 2010 №318 «Аб забеспячэнні каранціну раслін у Мытным саюзе»).

5.11. Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення, віды дзікіх жывёл і дзікарослых раслін, іх часткі і (або) дэрываты, уключаныя ў чырвоныя кнігі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан і Расійскай Федэрацыі.

5.12. Тэхнічныя, медыцынскія, фармацэўтычныя, санітарныя, ветэрынарныя, фітасанітарныя і экалагічныя адходы (пры наяўнасці дазволу Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя).

5.13. Племянныя сельскагаспадарчыя жывёлы і іх племянная прадукцыя (пры наяўнасці разавага дазволу Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання).

5.14. Усе прадукты жывёльнага паходжання, якія перасылаюцца ў паштовых адпраўленнях, павінны мець пры сабе сертыфікат, выдадзены ветэрынарным кантрольным пунктам краіны падачы, які павінен адпавядаць патрабаванням ветэрынарнай службы Беларусі.

5.15. Тэкстыль і тэкстыльныя вырабы (дазволены ў аб’ёме для асабістага карыстання).

5.16. Сыравіна, матэрыялы, абсталяванне, тэхналогіі і навукова-тэхнічная інфармацыя, якія могуць быць выкарыстаны для стварэння ўзбраення і ваеннай тэхнікі (пры наяўнасці дазволу Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта або Міністэрства абароны).

5.17. Матэрыялы, абсталяванне, тэхналогіі, якія могуць быць выкарыстаны для стварэння зброі масавага знішчэння і сродкаў яе дастаўкі (пры наяўнасці дазволу Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта або Міністэрства абароны).

5.18. Прадметы сучаснага мастацтва і прадметы калекцыяніравання, якія не маюць музейнай каштоўнасці ў Рэспубліцы Беларусь (пры наяўнасці дазволу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь).

5.19. У пасылках без аб’яўленай каштоўнасці ў дробных пакетах дапускаецца перасылка пчол, п’явак, шаўкоўнічных чарвякоў, якія прызначаны для даследавання і абменьваюцца паміж афіцыйна прызнанымі ўстановамі (пры ўмове прадстаўлення дазволаў упаўнаважаных органаў).

«Парадак перамяшчэння тавараў праз мытную мяжу Мытнага саюза, у тым ліку ў міжнародных паштовых адпраўленнях, выпуск тавараў мытнымі органамі рэгулююцца Мытным кодэксам Мытнага саюза, Рашэннямі камісіі Мытнага саюза, Пагадненнем аб парадку перамяшчэння фізічнымі асобамі тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу Мытнага саюза і ажыццяўлення мытных аперацый, звязаных з іх выпускам.

Больш падрабязна азнаёміцца з палажэннямі названых нарматыўных прававых актаў можна на афіцыйным WEB-сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь http://www.customs.gov.by/ або Камісіі Мытнага саюза http://www.tsouz.ru/.