Паслугі

Дакументы, на падставе якіх выдаюцца паштовыя адпраўленні

Паштовыя адпраўленні выдаюцца на падставе:

  • дакумента, якi сведчыць асобу;
  • вадзіцельскага пасведчання;
  • ваеннага білета вайскоўца тэрміновай службы;
  • даведкі пра зварот з хадайніцтвам аб наданні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь — для атрымання заказных адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі;
  • пасведчання аб рэгістрацыі хадайніцтва аб прадстаўленні статусу бежанца або дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчання аб прадастаўленні дадатковай абароны ў Рэспубліцы Беларусь (у выпадку адсутнасці дакумента, які сведчыць асобу).

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 294 ад 03.06.2008 «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь» дакументамі, якія сведчаць асобу, з'яўляюцца:

  • пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
  • від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь;
  • пасведчанне бежанца.