Паслугі

Прадметы, дазволеныя да перасылкі

Прадметы і рэчывы, дазволеныя да перасылкі ва ўнутраных паштовых адпраўленнях:

— у простых і заказных пісьмах перасылаюцца пісьмовыя паведамленні, дзелавыя паперы, фатаграфіі, мастацкія паштоўкі, друкаваныя рэкламна-інфармацыйныя матэрыялы, схемы і інш.;

— у пісьмах з аб’яўленай каштоўнасцю і адпраўленнях паскоранай пошты з дакументамі перасылаюцца каштоўныя паперы або дакументы (пашпарты, пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, вадзіцельскія пасведчанні, ваенныя білеты і іншыя), аблігацыі дзяржаўных займаў, латарэйныя білеты, граматы, фатаграфіі, мастацкія карткі, паштовыя маркі, рукапісы, судовыя і пенсійныя справы, дзелавыя паперы, дакументы, якія маюць каштоўнасць для адпраўшчыка і (або) адрасата;

— у простых і заказных бандэролях перасылаецца толькі друкаваная прадукцыя (бланкі, брашуры, плакаты), фатаграфіі, альбомы, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, сшыткі, блакноты, дзелавыя паперы, мастацкая і іншая літаратура, друкаваная рэкламная інфармацыя і іншая друкаваная прадукцыя;

— у дробных пакетах, мяжа кошту ўкладання якіх не павінна перавышаць шасці базавых велічынь, перасылаюцца прадметы культурна-бытавога і вытворчага прызначэння, дзелавыя паперы, друкаваныя выданні, мастацкая літаратура, літаратура па выяўленчым мастацтве, гуказапісе, лекі, лекавыя травы, насенне, прадукты харчавання працяглага захоўвання і іншыя прадметы, якія маюць каштоўнасць;

— у секаграмах перасылаюцца пісьмы, якія напісаны секаграфічным спосабам і падаюцца адкрыта, клішэ са знакамі секаграфіі, гукавыя запісы і спецыяльная папера, прызначаныя выключна для сляпых, пры ўмове, што яны адпраўляюцца афіцыйна прызнанай арганізацыяй для сляпых і (або) на яе адрас;

— у пасылках і адпраўленнях паскоранай пошты з таварным укладаннем перасылаюцца прадметы культурна-бытавога і вытворчага прызначэння, прадукты харчавання працяглага захоўвання, друкаваная прадукцыя, расліны, пчолы, медыцынскія прэпараты, медыкаменты, гародніна, садавіна і іншыя прадметы.