Электронныя звароты

Паважаныя карыстальнікі паслуг!

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей — грамадзян), і юрыдычных асоб у адрас РУП «Белпошта» накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Электронны зварот выкладаецца на беларускай ці рускай мове.

Магчыма, Вы знойдзеце адказы на пытанні, якія ў Вас узніклі, тут: «Пытанні і адказы».

Інфарміруем Вас, што пошук зарэгістраваных паштовых адпраўленняў у адпаведнасці з артыкулам 13 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі», пунктаў 151, 162, 163,165-166 Правілаў аказання паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 07.09.2004 № 1111 ажыццяўляецца з прад'яўленнем квітанцыі аб адпраўцы паштовага адпраўлення, якое рэгістрыруецца, і дакумента, які сведчыць аб асобе грамадзяніна, які падае зварот. Заява на пошук зарэгістраванага паштовага адпраўлення можа быць пададзена ў любым аб'екце паштовай сувязі (форма заявы на пошук зарэгістраванага паштовага адпраўлення).

Электронны зварот грамадзяніна, акрамя заявы на пошук, у абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.

Электронны зварот юрыдычнай асобы, акрамя заявы на пошук, у абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • найменне і (ці) адрас арганізацыі, або пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Увага! Грамадзяне (юрыдычныя асобы), якія звяртаюцца ў РУП «Белпошта» ад імя, або ў інтарэсах іншых асоб, у адпаведнасці з нормамі Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» просім прыкладаць копіі дакументаў, якія пацвярджаюць такія паўнамоцтвы, у электронным выглядзе праз раздзел «Прымацаваць файл», прадугледжаны модулямі «Электронныя звароты грамадзян» або «Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў».

Пры невыкананні дадзеных патрабаванняў электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, усталяваным артыкулам 15 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай ці рускай мове;
  • у звароце адсутнічае інфармацыя пра ўласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) ці ініцыялы грамадзяніна;
  • у звароце адсутнічае інфармацыя пра адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) ці ініцыялаў кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
  • не прыкладаюцца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў падаваць ад імя заяўнікаў электронны зварот;
  • падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам пра канстытуцыйнае судаводства, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна- працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам пра адміністрацыйныя працэдуры звароты з'яўляюцца зваротамі працаўніка да наймальніка, або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі РУП «Белпошта»;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, і ў ім не ўказваюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • з заяўнікам спынена перапіска.

Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней чым за 15 дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага раследавання і праверкі, — не пазней чым за 1 месяц.

Тэрмін разгляду электроннага звароту лічыцца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі электроннага звароту ў РУП «Белпошта».

Адказ на электронны зварот накіроўваецца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна ці месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, усталяваных артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

У выпадку, калі паступаючыя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікаў носяць масавы характар (больш дзесяці зваротаў), адказы на такія звароты размяшчаюцца на сайце РУП «Белпошта» ў рубрыцы «Пытанні і адказы», без накіравання адказаў (апавяшчэнняў) заяўнікам.

Паважаны карыстачльнік паслуг!

Вы маеце права адклікаць пададзены Вамі электронны зварот у РУП «Белпошта» шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Адказ РУП «Белпошта» на зварот ці рашэнне пра пакіданне звароту без разгляду па сутнасці можа быць абскарджаны Вамі ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, якое знаходзіцца па адрасе: 220050, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 10.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь працуе па наступным рэжыме: пн.-пт. з 9 да 18 гадзін з перапынкам на абед з 13 да 14 гадзін.

Накіроўваючы электронны зварот у РУП «Белпошта», Вы пацвярджаеце сваю згоду з устаноўленымі правіламі.

Электронныя звароты грамадзян                  Электронныя звароты юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальникаў