Паслугі
Тарыфы

Беларуская пошта 2016–2017 гг.

З мэтай паляпшэння якасці аказання паштовых паслуг, аптымізацыі тэрмінаў апрацоўкі ўваходных міжнародных паштовых адпраўленняў на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» адкрыты Лагістычны цэнтр па апрацоўцы міжнароднай пошты РУП «Белпошта», у якім сканцэнтраваны ўвесь перадавы айчынны і міжнародны вопыт, інавацыйныя распрацоўкі і сучасныя тэхнічныя сродкі работы з паштовымі адпраўленнямі. Лагістычны цэнтр, аснашчаны самым сучасным абсталяваннем, дазволіў паскорыць дастаўку ўваходных міжнародных паштовых адпраўленняў атрымальнікам.

У 2016 годзе адкрыта 10 новых аб’ектаў паштовай сувязі (5 гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі, 1 сельскае аддзяленне паштовай сувязі, 4 гарадскія пункты паштовай сувязі).

У 2016 годзе ў АПС г. Мінска размешчана 41 устройства самаабслугоўвання SmartPOST для адпраўкі фізічнымі і юрыдычнымі асобамі заказной пісьмовай карэспандэнцыі вагой да 2-х кг па тэрыторыі рэспублікі.

У мэтах павышэння якасці абслугоўвання кліентаў у 2016 годзе ўведзены новыя паслугі і сэрвісы.

Новыя паслугі і сэрвісы:

  • «Экспрэс-кур’ер» — дастаўка тэрміновых дакументаў і тавараў вагой да 7 кг у межах аднаго горада (сталіцы і абласных цэнтраў) у найкарацейшыя тэрміны — 3-4 гадзіны;
  • бесканвертнае паштовае адпраўленне «Self mailer»;
  • бязадрасная рассылка рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў «Мясцовая рассылка». Паслуга распрацавана для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу, прасоўванне паслуг якіх неабходна ажыццяўляць у рамках пэўнай тэрыторыі, абмежаванай адной або некалькімі вуліцамі, адным або некалькімі кварталамі населенага пункта, у раёне абслугоўвання аднаго або некалькіх АПС;
  • паслуга ў рамках адпраўленняў лінейкі «Камфорт» — «Камфорт з аплачанай дастаўкай у вячэрні час». Гэты сэрвіс дае магчымасць выбару атрымальніку найбольш зручнага для яго часу ўручэння пісьма і адраса дастаўкі ў абласным цэнтры;
  • дадатковы сэрвіс «сачэнне» для адпраўленняў «1 клас», які дазваляе адпраўшчыку адсачыць на сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» дату дастаўкі адпраўлення ў абаненцкую паштовую скрыню або індывідуальную паштовую скрыню адрасата.

Для пашырэння геаграфіі продажаў і максімальнага інфармавання ўсіх слаёў насельніцтва РУП «Белпошта» сумесна з беларускімі інтэрнэт-магазінамі запусціла новы партнёрскі праект «Тавары поштай». Атрымаў развіццё паштовы інтэрнэт-магазін беларускіх тавараў Shop.belpost.by — найбуйнейшая віртуальная гандлёвая пляцоўка, якая аб’ядноўвае вядучыя айчынныя брэнды — больш за 210 вытворцаў. Уласны аўтапарк, шырокая сетка аддзяленняў паштовай сувязі па ўсёй краіне, шматгадовы вопыт дастаўкі паштовых адпраўленняў па прынцыпе «ад дзвярэй да дзвярэй» у любы пункт краіны і больш чым у 200 краін свету ў максімальна кароткія тэрміны дазваляюць забяспечыць дастаўку якасна і ў самыя аддаленыя куткі краіны.

З сакавіка 2016 года перасылка паштовых грашовых пераводаў ажыццяўляецца ў рэжыме анлайн, які дазваляе зрабіць выплату прынятага паштовага грашовага пераводу ў любым аддзяленні паштовай сувязі прадпрыемства праз некалькі мінут пасля ажыццяўлення яго прыёму, а таксама адкрыты абмен тэрміновымі міжнароднымі грашовымі пераводамі з УДППС «Укрпошта» (Украіна).

Новыя інтэрнэт-сэрвісы:

  • перавод грашовых сродкаў з банкаўскай плацежнай карткі на іншую банкаўскую плацежную картку міжнароднай плацежнай сістэмы Maestro і MasterСard, эмітаваных банкамі Рэспублікі Беларусь;
  • анлайн-кансультаванне карыстальнікаў паслуг на сайце РУП «Белпошта», што дазволіла павысіць даступнасць насельніцтву і суб’ектам гаспадарання інфармацыі аб паслугах, якія аказваюцца РУП «Белпошта».

На інтэрнэт-сайце РУП «Белпошта» створана рубрыка «Ваша меркаванне важнае для нас», што дазваляе вывучаць меркаванне кліентаў аб запатрабаванасці паслуг паштовай сувязі, а таксама аб якасці іх аказання.

У 2016 годзе РУП «Белпошта» працягнула ўмацоўваць дзелавыя адносіны з замежнымі партнёрамі. Адзначана высокая роля РУП «Белпошта» ў рабоце 26-га Сусветнага паштовага Кангрэса, у якім з 20 верасня па 7 кастрычніка 2016 года ў Стамбуле (Турцыя) прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя. Па прапанове Адміністрацыйнага савета і ў адпаведнасці з рашэннем Кангрэса, прынятым на першым пленарным пасяджэнні, Рэспубліка Беларусь была выбрана намеснікам старшыні Кангрэса. Гэта стала пацвярджэннем сусветнага прызнання заслуг і ролі Рэспублікі Беларусь у развіцці паштовай сувязі.

У 2016 годзе па выніках Міжнароднай філатэлістычнай выстаўкі «РОСІКА 2016», якая праводзілася ў Германіі, прысуджаны два бронзовыя медалі.

Ацэнка экспазіцый беларускіх марак, якія ўдзельнічалі ў конкурсных класах для арганізацый, якія выпускаюць паштовыя маркі, краін — членаў СПС і іх тэрыторый, што далучыліся да сістэмы нумарацыі WNS:

  • на Сусветнай выстаўцы марак «Нью-Ёрк 2016» (ЗША) — 5 месца;
  • на Сусветнай выстаўцы марак «Кітай 2016» — 2 месца,
  • Нацыянальнаму стэнду Рэспублікі Беларусь на выстаўцы «Bakutel-2016» уручаны Сертыфікат «Самы арыгінальны стэнд».

У 2016 годзе выпушчана ў паштовае абарачэнне 58 мастацкіх і 12 стандартных паштовых марак, арганізаваны і праведзены ўрачыстыя цырымоніі спецыяльнага гашэння 13 паштовых выпускаў.

• РУП «Белпошта» сумесна з Рэдакцыяй дзіцячых часопісаў «Я МЕДЫЯ» праведзены конкурс малюнка «Дарыце свята поштай». На адрас прадпрыемства паступіла каля 1300 конкурсных работ.

У 2017 годзе былі ўведзены пакеты паслуг «E-commerce» з разнастайным наборам паслуг і сэрвісаў. Сотні інтэрнэт-магазінаў ужо ацанілі выгаду, зрабіўшы выбар з улікам магчымасцей і пераваг сваіх кліентаў.

У рамках развіцця супрацоўніцтва з гандлёвымі сеткамі ў 2017 годзе была ўведзена паслуга «Лёгкі шопінг» — дастаўка пакупак дадому з гандлёвых аб’ектаў паштовымі кур’ерамі па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Атрымаў развіццё Паштовы інтэрнэт-магазін РУП «Белпошта» shop.belpost.by — найбуйнейшая віртуальная гандлёвая пляцоўка, якая аб’ядноўвае вядучыя беларускія брэнды — больш за 250 вытворцаў. У 2017 годзе рэалізавана дадатковая магчымасць афармлення заказаў жыхарамі Расіі, Украіны і Казахстана, работа па пашырэнні геаграфіі продажаў працягваецца.

З мэтай павышэння якасці абслугоўвання кліентаў і даступнасці даведачна-інфармацыйных паслуг прадстаўлены новыя магчымасці:

- «Мы цэнім Ваш час» (падчас званка ў Call-цэнтр кліент можа скарыстаць паслугу заказу зваротнага званка, калі ўсе аператары заняты);

- «Ваша меркаванне важна для нас» (кліенты РУП «Белпошта» могуць ацаніць якасць адказу спецыяліста Call-цэнтра пасля завяршэння размовы).

У 2017 годзе РУП «Белпошта» прайшло праверку і пацвердзіла сертыфікат S42 Сусветнага паштовага саюза, які вызначае парадак адрасавання міжнародных паштовых адпраўленняў. Беларусь — першая краіна ў рэгіёне СНД, пошта якой у 2013 годзе ўдастоена сертыфіката S42 СПС.

Калектыў выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта» ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі за значны ўклад у захаванне духоўнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, стварэнне высокамастацкіх паштовых марак да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, 135‑годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, іншых знамянальных падзей у гісторыі і культуры Беларусі. Прэмія з’яўляецца высокім прызнаннем прафесіяналізму калектыву, а таксама вялікім стымулам для ўдасканалення і далейшай плённай дзейнасці.

РУП «Белпошта» — пастаянны ўдзельнік міжнародных філатэлістычных выставак і конкурсаў, работы якога рэгулярна адзначаюцца дыпломамі і ўзнагародамі:

У Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі-2017» за кнігу марак «Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь. 2015» у намінацыі «У люстэрку часу» (кнігі, выдадзеныя па заказе) РУП «Белпошта» ўзнагароджана дыпломам першай ступені.

Па выніках правядзення IX Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўкі «Белфіла-2017», прысвечанай 25-годдзю першай беларускай паштовай маркі і 950-годдзю горада Мінска, якая праходзіла з 18 па 21 красавіка 2017 г. у Мінску ў рамках XXIV Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО‑2017», кніга «Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь. 2015» і калекцыя РУП «Белпошта» «Беларусь сінявокая» адзначаны залатымі памятнымі медалямі і дыпломамі.

У 2017 годзе па выніках штогадовага Сусветнага конкурсу марак «Вялікі прыз Выстаўкі WIPA», які праводзіўся ў Вене (Аўстрыя) сярод паштовых марак 2016 года выпуску больш чым 70 краін свету, паштовы блок «Пчалярства ў Беларусі» заняў 8 месца сярод 10 прызавых, што пацвярджаецца сертыфікатам.

Па выніках правядзення Сусветнай выстаўкі марак, якая праходзіла з 3 па 7 жніўня 2017 года ў Бандунгу (Інданезія), за кнігу «Паштовыя маркі Рэспублікі Беларусь 2015 года», што ўдзельнічала ў конкурсным класе «Філатэлістычная літаратура», РУП «Белпошта» ўдастоена ўзнагароднага сертыфіката і сярэбранага медаля.

За дэманстрацыю філатэлістычнага экспаната «Белавежская пушча» на Міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы «Пецярбургскі вернісаж. Тыдзень паштовых калекцый 2017», якая праходзіла з 10 па 15 кастрычніка 2017 года ў Санкт-Пецярбургу (Расія), РУП «Белпошта» ўзнагароджана дыпломам, а таксама атрымана падзяка ад рэгіянальнай грамадскай культурна-асветніцкай арганізацыі «Таварыства філатэлістаў Санкт-Пецярбурга». У 2017 годзе РУП «Белпошта» прыняло ўдзел у рабоце:

— 27-й Міжнароднай філатэлістычнай выстаўкі-кірмашу «Эсэн 2017» (Германія);

— 20-й Міжнароднай выстаўкі-кірмашу «Sběratel 2017» (Чэхія);

— 71-га Салона філатэлістычнай прадукцыі (Францыя).

У 2017 годзе ў паштовае абарачэнне выпушчана 61 мастацкая паштовая марка. На падставе зваротаў арганізацый і ўстаноў падрыхтавана 22 пазапланавыя выпускі, арганізаваны і праведзены ўрачыстыя цырымоніі спецыяльнага гашэння 27 паштовых выпускаў.

У рамках Года навукі РУП «Белпошта» выпушчаны ў абарачэнне паштовыя выпускі на тэмы: «Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь», «2017 — Год навукі ў Беларусі», «Выдатныя вучоныя Беларусі».