База адпачынку "Дружба"

База адпачынку “Дружба” размешчана ў адной з экалагічна чыстых мясцін Мінскага раёна — паблізу вадасховішча Вяча і ў акружэнні сасновага бору.

Чароўныя пейзажы, камфортныя ўмовы, збалансаванае 5-разовае харчаванне, чыстае паветра, унікальная прырода і спагадлівы персанал з’яўляюцца залогам выдатнага адпачынку і садзейнічаюць аднаўленню арганізма.

“Дружба” прапаноўвае розныя віды адпачынку:

     
  • 12-дзённыя заезды;
  •  
  • тур “Выдатны weekend” (заезды выхаднога дня);
  •  
  • тур “Тыдзень relax” (адпачынак, сумешчаны з рабочымі буднямі).

Нумарны фонд — 39 адзінак, 7 з якіх — класа “Люкс” (умяшчальнасць 103 чалавекі).

На базе адпачынку створана паўнацэнная інфраструктура, як для актыўнага, так і для пасіўнага адпачынку ў любое надвор’е і любую пару года.

Аматары актыўнага адпачынку атрымаюць задавальненне ад пешых і веласіпедных прагулак па навакольных лясных сцяжынках летам або ад лыжных прагулак па заснежаным сасновым лесе зімой.

 

 


Знатакі традыцыйнага адпачынку змогуць пазаймацца ў трэнажорнай зале або расслабіцца ў масажным крэсле, пагуляць у більярд і настольны тэніс, наведаць саўну або проста прыгатаваць барбекю на мангале. Госці “Дружбы” змогуць ацаніць перавагі скандынаўскай хадзьбы, якая вельмі папулярная ў цяперашні час.

 

 



Да Вашых паслуг:

  • басейн, саўна, трэнажорная зала, спартыўныя пляцоўкі, більярдны і тэнісны сталы, мангалы, альтанкі;
  • бясплатны WI-FI, камп’ютарны клас, кіназала, настольныя гульні;
  • перагаворны пакой умяшчальнасцю 35-40 чалавек;
  • пракат спартыўнага інвентару (веласіпеды, лыжы, ракеткі, мячы, палкі для скандынаўскай хадзьбы і інш.);
  • анімацыйная праграма (забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы, вечары адпачынку і дыскатэкі);
  • аздараўленчы складнік (кіслародныя кактэйлі, масажнае крэсла);
  • магазін, дзе можна набыць венікі для лазні, вугаль і мяса для шашлыку, кіслародны кактэйль і шмат што іншае.

На базе адпачынку “Дружба” можна арганізаваць:

  • прафесійныя і карпаратыўныя святы;
  • дзелавыя мерапрыемствы, прэзентацыі, перагаворы;
  • навучальныя і матывацыйныя мерапрыемствы, цім-білдынгі, семінары;
  • актыўны адпачынак: пейнтбол, лазертаг, спартыўныя спаборніцтвы, рыбалка і інш.;
  • вясельныя і сямейныя ўрачыстасці;
  • і шмат што іншае.

Тым, хто жадае аздаравіцца, арганізаваны трансфер для атрымання платных медыцынскіх паслуг:

  • ва УАЗ “Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі” (дыягностыка, масаж, фізеатэрапеўтычныя працэдуры),
  • у РЦ «Сілічы» (крэатэрапія, інгаляцыі, бальнеатэрапія, галатэрапія «саляная пячора», масаж, святлолячэнне, касметалогія, класічная акупунктура).

На базе адпачынку “Дружба” Вы таксама можаце адзначыць сямейныя святы і ўрачыстасці, правесці карпаратыўныя мерапрыемствы і тэматычныя вечарынкі.

ПУЦЁЎКІ ВЫДЗЯЛЯЮЦЦА З АПЛАТАЙ 30% АД ПОЎНАГА КОШТУ ПУЦЁЎКІ:

  • былым работнікам прадпрыемства, цяпер пенсіянерам, якія знаходзяцца на ўліку ў прафс. арганізацыі;
  • работнікам прадпрыемства (членам прафсаюза) і дзецям ва ўзросце да 18 гадоў.

Прыёмтых, хто адпачывае, на б/а “Дружба” ажыццяўляецца ў дзень прыезду пасля 17-00, ад’езд — у вызначаную дату пасля абеду. Тыя, хто адпачывае, (пры наяўнасці не менш 10 жадаючых) забяспечваюцца транспартным абслугоўваннем (з аплатай праезду па тарыфах РУП “Белпошта”).

Праезд да базы адпачынку “Дружба”:

На асабістым аўтамабілі:па трасе М3 (Мінск-Віцебск) да перасячэння з трасай Р80 (Слабада-Паперня) (каля 11 км); налева, па трасе Р80 (Слабада-Паперня) да павароту направа з паказальнікам на базу адпачынку “Дружба” (каля 4 км); направа, па паказальніках да базы адпачынку “Дружба” (каля 1 км).

На грамадскім транспарце:Мінск, дыспетчарская станцыя Славінскага. Аўтобусы: Мінск-Сярэдняе, Мінск-Радашковічы, да прыпынку Мір. Пешшу прайсці ў адваротным кірунку каля 100 метраў і павярнуць налева, далей прама каля 450 метраў міма дзіцячага лагера і павярнуць направа па паказальніку БА “Дружба”, каля 150 метраў.

Больш падрабязную інфармацыюпра браніраванне пуцёвак, кошты паслуг, умовы адпачынку можна атрымаць па тэлефонах: + 375 17 511 54 20, 511 54 21, + 375 33 660 52 22 (база адпачынку) альбо па e-mail:Drugba.dir@belpost.by, Drugba.buh@belpost.by.

Наш паштовы адрас:б/а “Дружба”, 223054 г.п. Астрашыцкі гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць.

Чакаем Вас у госці ў любую пару года!