Паслугі
Тарыфы

Кіраўніцтва вытворчасці

Начальнік вытворчасці «Мінская пошта»

Пілецкая Наталля Фёдараўна

Агульная каардынацыя дзейнасці вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта». Пытанні арганізацыі і ўдасканалення эканамічнай дзейнасці вытворчасці, кадравай палітыкі,кантрольна-рэвізійнай дзейнасці, забеспячэння росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы, правядзення комплекснага эканамічнага аналізу і ацэнкі вынікаў вытворча-гаспадарчай дзейнасці філіяла і структурных падраздзяленняў, фарміравання прагнозаў і бізнес-плана развіцця вытворчасці, кантроль і аналіз яго выканання.

Пытанні арганізацыі камерцыйнай дзейнасці вытворчасці, накіраванай на рэалізацыю тавараў, работ і паслуг з мэтай максімальнага атрымання прыбытку вытворчасцю, эканоміі і рацыянальнага выкарыстання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, рэалізацыі палітыкі ў галіне якасці, распрацоўкі і рэалізацыі тактыкі прасоўвання паслуг, арганізацыі і правядзення рэкламна-інфармацыйных мерапрыемстваў на вытворчасці, у адпаведнасці з маркетынгавай стратэгіяй РУП «Белпошта», развіцця і продажу паштовых, фінансавых, няпрофільных паслуг, філатэлістычнай прадукцыі і спадарожных тавараў, аказання паслуг гібрыднай пошты, рэкламы, рэалізацыі бланкаў строгай справаздачнасці, забеспячэння рэнтабельнай працы бізнес-пошт г. Мінска, участка па прыёме і апрацоўцы карпаратыўнай пошты, арганізацыі і кантролю якаснага прадастаўлення ўсіх відаў аказываемых паслуг, заключэння дагавораў на аказанне паслуг.


тэл.+375-17-293-59-11,

факс+375-17-222-72-25

officemp@belpost.by

Галоўны інжынер

Лебедзеў Андрэй Анатольевіч

Пытанні навукова-тэхнічнай палітыкі, укаранення новай тэхнікі і перадавых тэхналогій на вытворчасці і структурных падраздзяленнях вытворчасці, эксплуатацыі тэхнічных сродкаў, аўтаматызацыі тэхналагічных працэсаў, аховы працы, вытворчай санітарыі, пажарнай бяспекі і прамысловай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя, стандартызацыі і метралогіі, ўключэння ў гаспадарчы абарот і выкарыстання другасных рэсурсаў, арэнды памяшканняў, праектавання і капітальнага будавання аб'ектаў вытворчага прызначэння, планавання і засваення інвестыцый на гэтыя мэты, эксплуатацыі ўласных і арандаваных памяшканняў, будынкаў, іх капітальнага і бягучага рамонту, эксплуатацыі і развіцця аб'ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння на вытворчасці, кантролю расходавання і эканоміі энергетычных рэсурсаў на вытворчасці, каардынацыі і выкарыстання інвестыцый на набыццё тэхнічных сродкаў.


тэл.+375-17-293-59-48

officemp@belpost.by


Намеснік начальніка вытворчасці па эксплуатацыі

Пракапеня Алена Уладзіміраўна

Пытанні прадастаўлення паслуг паштовай і электрычнай сувязі ў г. Мінску, тэхналагічнай дзейнасці гарадскіх аддзяленняў паштовай сувязі, пунктаў паштовай сувязі па прыёмеі выдачы паштовых адпраўленняў, якасць абслугоўвання і прадастаўлення паслуг, прыёму, апрацоўкі і дастаўкі паштовых адпраўленняў, распаўсюджвання перыядычных выданняў, рэалізацыі знакаў паштовай аплаты, філатэліі, вядзення касавых аперацый, захаванасці паштовых адпраўленняў i грашовых сум на ўсіх этапах тэхналагічнага працэсу, кантролю пераводных аперацый, узаемадзеянне па ім і захаванасці пераводных і пенсійных сум, развіцця і пашырэння комплексу паслуг паштовай сувязі, укаранення новых паслуг, у тым ліку няпрофільных, распрацоўкі і ўкаранення тэхналогій аказваемых паслуг, арганізацыі працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.


тэл.+375-17-293-59-48

officemp@belpost.by


Намеснік начальніка вытворчасці па апрацоўцы і перавозцы пошты

Дзербан Тамара Васільеўна

Пытанні арганізацыі работы цэхаў і ўчасткаў, складання планаў накіравання ўсіх відаў адпраўленняў, кіравання і аператыўнага рэгулявання, апрацоўкі і напрамкі патокаў пошты, аператыўнага кантролю за своечасовай і якаснай апрацоўкай, перавозкай і адпраўкай паштовых адпраўленняў па аўтамабільных маршрутах, арганізацыі і кантролю выканання тэхналагічных працэсаў, захаванасці пры апрацоўцы і перавозцы ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, экспедзіравання і перавозкі друкаваных СМІ, укаранення перадавых тэхналогій у структурных падраздзяленнях, выяўлення і расследавання злоўжыванняў, страт і крадзяжоў грашовых сродкаў і паштовых адпраўленняў у структурных падраздзяленнях вытворчасці.


тэл.+375-17-293-59-92

officemp@belpost.by