Паслугі
Тарыфы

Страхаванне для юрыдычных асоб

РУП «Белпошта» прапануе юрыдычным асобам паслугу БРУСП "Белдзяржстрах" па заключэнні і прадаўжэнні дагавораў абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, афармленні другой паловы страхавога ўзносу. Паслуга аказваецца ў наступных аддзяленнях паштовай сувязі:

Бізнес-пошта (г. Жодзіна)

пр-т Міра, д.9, 222161, г. Жодзіна

Бізнес-пошта (г. Барысаў)

вул.Труда, д.5, 222515, г.Барысаў

Бізнес-пошта (г.Дзяржынск)

вул.Таўстога, д.4, 222712, г.Дзяржынск

АПС-1 Мінскага АЦПС (г. Мінск)

вул.Сурганава,78, 223015, г.Мінск

Бізнес-пошта (г. Слуцк)

вул.М.Багдановіча, д.2, 223609, г. Слуцк

Бізнес-пошта (г. Салігорск)

вул. Казлова,д. 31, 223707, г. Салігорск


Для атрымання паслугі неабходна звярнуцца ў выдзелены аб'ект паштовай сувязі і падаць наступныя дакументы:

  • пасведчанне аб рэгістрацыі (тэхнічны пашпарт) транспартнага сродку, у выпадку яго нявыдачы — іншы дакумент, які пацвярджае набыццё або атрыманне транспартнага сродку (напрыклад, дагавор куплі-продажу, рахунак-даведка і г.д.);
  • папярэдняе страхавое пасведчанне (абавязкова пры прадаўжэнні дагавора страхавання).

Пасля таго, як будзе аформлена заява, работнікам будзе выстаўлены рахунак-фактура для аплаты паслугі.

Заключэнне дагавора страхавання будзе праведзена на наступны дзень, пасля паступлення грашовых сродкаў на разліковы рахунак падраздзялення РУП "Белпошта". Пры звароце ў аб'ект паштовай сувязі неабходна прадставіць копію плацежнага даручэння альбо паведаміць работніку аб'екта паштовай сувязі дату і нумар плацежнага даручэння.

У пацверджанне заключэння дагавора будзе выдадзена страхавое пасведчанне і квітанцыя аб аказанні паслугі.

Пры ўзнікненні пытанняў звяртайцеся па кансультацыю па тэлефоне 8 (017) 264-85-95.