Паслугі

Кіраўніцтва

Адміністрацыя РУП "Белпошта"

Генеральны дырэктар РУП "Белпошта"

МАТУСЕВІЧ

Уладзімір Уладзіміравіч

Ажыццяўляе кiраўнiцтва дзейнасцю рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» на падставе Статута; узаемадзеянне з органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, установамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, прызначанымі аператарамі паштовай сувязі краін-удзельніц Сусветнага паштовага саюза, міжнароднымі арганізацыямі; каардынуе працу па пытаннях вытворча-гаспадарчай, фінансава-эканамічнай і знешнеэканамічнай дзейнасці і кантрольна-рэвізійнай дзейнасці прадпрыемства; вызначае кадравую палітыку прадпрыемства і кантралюе працэс яе рэалізацыі, вядзе пытанні прававога забеспячэння, захавання фінансавай дысцыпліны; выдання і рэалізацыі знакаў паштовай аплаты, філатэліі; забяспечвае абарону дзяржаўных сакрэтаў, абарону інфармацыі, пажарную бяспеку, грамадзянскую абарону, мабілізацыйную падрыхтоўку і мабілізацыйную гатоўнасць прадпрыемства.


(Фота для прэсы)

Тэлефон:  +375 17 293 59 10

Факс: +375 17 226 11 70



СКРЫПЧЫКСКРЫПЧЫК А. А. 
Алена Анатольеўна

Першы намеснік генеральнага дырэктара

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, установамі і арганізацыямі Рэспублікі Беларусь, прызначанымі аператарамі паштовай сувязі краін-удзельніц Сусветнага паштовага саюза, міжнароднымі арганізацыямі ў межах устаноўленай кампетэнцыі; каардынацыю дзейнасці філіялаў і вытворчасцей па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю; адказвае за ажыццяўленне знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства; арганізацыю эксплуатацыйнай дзейнасці прадпрыемства, распаўсюджванне друкаваных СМІ і дагаворную работу па падпісцы; перасылку паштовых адпраўленняў па чыгуначным, паветраным і аўтамабільным маршрутах, дастаўку друкаваных СМІ на адрас органаў дзяржаўнага кіравання; захаванне парадку прадастаўлення паслуг паштовай і электрычнай сувязі, няпрофільных паслуг; развіццё і пашырэнне комплексу паслуг паштовай сувязі, укараненне новых паслуг; арганізацыю работы па разглядзе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; вядзе пытанні: ажыццяўлення разлікаў за міжнародны паштовы абмен; планавання напрамку ўсіх відаў паштовых адпраўленняў, руху аўтатранспарту па міжабласных маршрутах; захаванасці паштовых адпраўленняў i грашовых сум на ўсіх этапах тэхналагічнага працэсу; абслугоўвання і прадастаўлення паслуг паштовай сувязі, няпрофільных паслуг, прыёму, дастаўкі друкаваных СМІ; ажыццяўлення кантролю за прыёмам, апрацоўкай і дастаўкай паштовых адпраўленняў; вядзення касавых аперацый у аддзяленнях паштовай сувязі; развіцця і пашырэння комплексу паслуг паштовай сувязі, укаранення новых паслуг; кантролю грашовых пераводаў і плацяжоў, узаемаразлікаў па іх; эканоміі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і іх рацыянальнага выкарыстання.

(Фота для прэсы)

Тэл.: +375 17 293 59 13

Факс: +375 17 226 11 70
 
 
 
 
МОНІЧ
Людміла Віктараўна

Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях эканомікі


Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, арганізацыямі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь у межах устаноўленай кампетэнцыі; кантроль і аналіз выканання прагнозаў і бізнес-планаў развіцця прадпрыемства, каардынацыю дзейнасці філіялаў і вытворчасцей па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю; адказвае за арганізацыю эканамічнай дзейнасці прадпрыемства; зніжэнне сабекошту тавараў і паслуг і забеспячэнне росту прадукцыйнасці працы і заработнай платы; фарміраванне прагнозаў і бізнес-планаў развіцця прадпрыемства; вядзе пытанні: распрацоўкі і рэалізацыі эканамічнай рэформы прадпрыемства; павышэння эфектыўнасці і рэнтабельнасці прадпрыемства; правядзення комплекснага эканамічнага аналізу і ацэнкі вынікаў вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства ў цэлым і адасобленых структурных падраздзяленнях паасобна; рэалізацыі тарыфнай стратэгіі прадпрыемства; эканоміі таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і іх рацыянальнага выкарыстання; арганізацыі працы, у межах сваёй кампетэнцыі, па разглядзе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.



Тэл.: +375 17 293 59 13

Факс: +375 17 226 11 70

ДЗЕМ’ЯНЕНКА Генадзь Леанідавіч ДЗЕМ’ЯНЕНКА
Генадзь Леанідавіч

Намеснік генеральнага дырэктара па пытаннях эканомікі

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, арганізацыямі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь у межах устаноўленай кампетэнцыі; каардынацыю дзейнасці філіялаў і вытворчасцей па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, і кантроль за засваеннем інвестыцый у цэлым па прадпрыемстве; адказвае за: арганізацыю працы па кіраванню дзяржаўнай маёмасцю; планаванне і выкарыстанне інвестыцый на набыццё тэхнічных і транспартных сродкаў; праектаванне і будаўніцтва аб’ектаў паштовай сувязі агульнага карыстання і спецыяльнай сувязі, а таксама сацыяльных аб’ектаў прадпрыемства; эксплуатацыю ўласных і арандаваных памяшканняў, будынкаў і збудаванняў, правядзення капітальных і бягучых рамонтаў; вядзе пытанні: выканання парадку эксплуатацыі і рамонту транспартных сродкаў; выкарыстання другасных рэсурсаў, эканоміі і рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў і таварна-матэрыяльных каштоўнасцей; ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці прадпрыемства; выканання рэжыму эканоміі, эксплуатацыі і развіцця падначаленых аб’ектаў сацыяльнага прызначэння на прадпрыемстве; арганізацыі работы па захаванню бяспекі дарожнага руху; арганізацыі дзейнасці здраўпунктаў і кабінета стаматалогіі; гаспадарчага забеспячэння прадпрыемства і прадастаўлення бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі; каардынацыі дзейнасці па будаўніцтве жылля і сацыяльнаму развіццю; арганізацыі і вядзення ўнутранага і архіўнага справаводства; арганізацыі працы ў межах сваёй кампетэнцыі па разглядзе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

(Фота для прэсы)

Тэл.: +375 17 293 59 16

Факс: +375 17 327 49 25

 


 
ГВОЗДЗЕВА
Таццяна Мікалаеўна
 
Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях

 
Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, арганізацыямі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь у межах устаноўленай кампетэнцыі; каардынацыю дзейнасці філіялаў і вытворчасцей па курыруемых пытаннях; з’яўляецца прадстаўніком кіраўніцтва прадпрыемства, адказнага за сістэму менеджменту якасці; адказвае за арганізацыю ідэалагічнай інфармацыйна-выхаваўчай работы на прадпрыемстве; камерцыйную дзейнасць прадпрыемства, накіраваную на рэалізацыю тавараў, работ і паслуг з мэтай максімальнага атрымання прыбытку; ажыццяўленне рэкламнай дзейнасці; рэалізацыю палітыкі прадпрыемства ў галіне якасці; вядзе пытанні: распрацоўкі і рэалізацыі маркетынгавай стратэгіі прадпрыемства; развіцця паштовых і няпрофільных паслуг; каардынацыі дзейнасці па фізічнай культуры і спорце; рэалізацыі бланкаў строгай справаздачнасці і філатэлістычнай прадукцыі; выканання рэжыму эканоміі, эксплуатацыі і развіцця падначаленых аб’ектаў сацыяльнага прызначэння на прадпрыемстве; арганізацыі працы ў межах сваёй кампетэнцыі па разглядзе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

 
Тэл.: +375 17 293 59 10

Факс: +375 17 226 11 70



 

ДАРОШКА

ДАРОШКА Д. В. 

Дзмітрый Валянцінавіч

Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях

 

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і іншымі органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, арганізацыямі і ўстановамі Рэспублікі Беларусь у межах устаноўленай кампетэнцыі; каардынацыю дзейнасці філіялаў і вытворчасцей па курыруемых пытаннях; з’яўляецца прадстаўніком кіраўніцтва прадпрыемства, адказнага за сістэму кіравання аховай працы; адказвае за рэалізацыю палітыкі інфармацыйнай бяспекі прадпрыемства; распрацоўку і ўкараненне ў прамысловую эксплуатацыю інфармацыйных тэхналогій, аўтаматызацыю і мадэрнізацыю тэхналагічных працэсаў; арганізацыю работы па ахове працы, экалогіі, стандартызацыі і метралогіі, вынаходніцтва, рацыяналізацыі; забеспячэнне працаздольнасці тэхнічных сродкаў пажарнай і ахоўнай сігналізацыі; забеспячэнне пажарнай бяспекі прадпрыемства; вядзе пытанні: распрацоўкі і рэалізацыі навукова-тэхнічнай палітыкі прадпрыемства; укаранення новых тэхнічных сродкаў на прадпрыемстве; выканання парадку эксплуатацыі і рамонту паштовага абсталявання, паштовых вагонаў і сродкаў малой механізацыі прадпрыемства; эксплуатацыі і своечасовага рамонту энергетычнага абсталявання і энергасістэм; кантролю за расходаваннем і эканоміяй энергетычных рэсурсаў на прадпрыемстве; арганізацыі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння прадпрыемства; эканоміі і рацыянальнага выкарыстання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей; арганізацыі працы ў межах сваёй кампетэнцыі па разглядзе зваротаў фізічных і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Тэл.: +375 17 293 59 16

Факс: +375 17 327 49 25